Свет11

У Кітаі назвалі прэзідэнта Тайваня «паразітам» і адправілі войскі на вучэнні да вострава

Улады Кітая абвясцілі аб правядзенні маштабных вайсковых вучэнняў каля паўночнага, паўднёвага і ўсходняга ўзбярэжжа Тайваня, паведамляе агенцтва «Сіньхуа». У аперацыі задзейнічаныя сухапутныя часці, вайскова-марскія і вайскова-паветраныя сілы, а таксама ракетныя войскі, піша The Moscow Times.

Фота: Taiwan Defense Ministry / Handout/Anadolu via Getty Images

Прадстаўнік Народна-вызваленчай арміі Кітая Шы І заявіў, што вучэнні стануць «суровым папярэджаннем» «сепаратысцкім» сілам Тайваня.

Узброеныя сілы Кітая адпрацоўваюць баявое патруляванне флоту і авіяцыі каля ўзбярэжжа Тайваня, захоп «правоў комплекснага кантролю», нанясенне удараў па марскіх і наземных цэлях, а таксама блакаванне ключавых зон і шляхоў «з мэтай праверкі баяздольнасці» войскаў «у рэальных сумесных ваенных аперацыях».

Пекін праводзіць вучэнні следам за візітам міністра абароны ЗША Піта Хегсета ў Японію і на Філіпіны, падчас якога той крытыкаваў улады КНР і заявіў, што Японія «незаменная» для супрацьдзеяння кітайскай агрэсіі, піша Reuters.

Таксама Кітай выпусціў серыю прапагандысцкіх ролікаў, у якіх назваў прэзідэнта Тайваня Лай Цында «паразітам» і выявіў яго ў выглядзе зялёнага жука, якога трымаюць палачкамі для ежы над падпаленым Тайванем.

Урад Тайваня асудзіў вучэнні, а адміністрацыя прэзідэнта заявіла, што Кітай «прызнаны міжнароднай супольнасцю як парушальнік спакою» і што тайваньскі ўрад упэўнены ў здольнасці абараніць сябе. У Мінабароны Тайваня таксама паведамілі, што ў адказ на набліжэнне да вострава ў панядзелак кітайскай авіяноснай групы «Шаньдун» яны адправілі свае вайсковыя самалёты і караблі, а таксама актывавалі наземныя ракетныя сістэмы.

Паводле інфармацыі двух высокапастаўленых тайваньскіх чыноўнікаў, у аўторак ужо больш за 10 кітайскіх вайсковых караблёў наблізіліся да 44-кіламетровай прылеглай да Тайваня зоны. Тайвань у адказ накіраваў туды свае вайсковыя караблі. На востраве не зафіксавалі ніякай баявой актыўнасці з боку кітайскіх вайскоўцаў, адзначылі ва ўрадзе.

У той жа час МЗС Кітая заявіла, што вучэнні «з'яўляюцца законнымі і неабходнымі мерамі па абароне нацыянальнага суверэнітэту і захаванні нацыянальнага адзінства».

Апошні раз Кітай імітаваў атаку або блакаду Тайваня ў траўні мінулага года (праз тры дні пасля інаўгурацыі Лай Цында). Кітайскія сілы адпрацавалі захоп шэрагу тэрыторый вострава і правялі вучэнні з баявымі стрэльбамі.

Каментары1

  • М
    02.04.2025
    Не Тайвань, а Кітайская Рэспубліка.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць