Здарэнні

Гамяльчук прабіваў на касе бульбу, а забіраў дарагі каньяк

У мінскіх крамах гамяльчук раз за разам апрабаваў цікавую схему: ішоў да касы самаабслугоўвання, узважваў каньяк, але прабіваў яго як бульбу.

Спачатку мужчына пратэсціваў схему ў краме на вуліцы Сухараўскай — узяў дзве пляшкі каньяку па 277,99 рубля і на касе самаабслугоўвання плаціў за іх па вазе бульбы. Пасля гэтага ён двойчы вяртаўся туды і вынес яшчэ чатыры пляшкі таго ж каньяку, пішуць «Мінск-Навіны».

Потым тая ж схема спрацавала ў супермаркеце на вул. Прытыцкага. На гэты раз ён скраў дзве пляшкі каньяку агульным коштам 1310,62 рубля.

Але ў выніку мужчыну затрымалі, і супраць яго завялі крымінальную справу за крадзеж, цяпер ён пад вартай. Высветлілася, што абвінавачваны афіцыйна нідзе не працуе, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Віну ён прызнаў, нанесеную шкоду не кампенсаваў.

Гамяльчуку прад’яўлена абвінавачанне па чатырох пацверджаных эпізодах крадзяжу. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць