Спорт

20-гадовы беларускі форвард падпісаў кантракт навічка з клубам НХЛ

20-гадовы беларускі форвард Андрэй Лашко падпісаў трохгадовы кантракт навічка на суму $2 610 000 з клубам НХЛ «Сіэтл Кракен», паведамляе «Беларускі хакей».

Фота: NHL.com

Яго кантракт уступіць у сілу з сезона-2025/2026 і скончыцца ў канцы сезона-2027/28, калі Лашко споўніцца 23 гады.

Сярэднегадавы заробак беларуса ў выпадку гульні ў НХЛ складзе $870 000 (з іх $775 000 — базавы заробак і $95 000 — падпісны бонус).

У фарм-клубе Лашко за тры гады можа зарабіць $242 500 ($80 000/$80 000/$82 500).

Андрэй быў выбраны «Сіэтлам» на драфце-2023 НХЛ у 4 раўндзе пад агульным 116 нумарам.

У гэтым сезоне ўраджэнец Жлобіна гуляў за «Ніягару АйсДогз» у хакейнай лізе Антарыа (OHL).

У рэгулярцы ён правёў 67 матчаў і набраў 70 (34+26) ачкоў, з каэфіцыентам карыснасці «-18» і 21 хвілінай штрафу. У плэй-оф у Лашко 5 гульняў, 6 (2+4) балаў, карыснасць «-4», 2 хвіліны штрафу.

Цэнтрфорвард выступае ў Канадзе ўжо чацвёрты год. Раней ён гуляў тры сезоны ў лізе QMJHL (Галоўная юніёрская хакейная ліга Квебека): адзін год — за «Шыкуцімі Сагенінс», два гады — за «Руэн-Норанда Хаскіс».

Лашко выступаў за юніёрскую зборную Беларусі на чэмпіянаце свету-2021. Ён з'яўляецца выхаванцам жлобінскага «Металурга».

Калі Андрэй загуляе ў НХЛ, ён стане там 17-м беларусам з 1992 года. У гэтым сезоне ў НХЛ гуляюць Аляксей Протас «Вашынгтон»), Ягор Шаранговіч, Ілля Салаўёў («Калгары»), Уладзіслаў Калячонак («Пітсбург»), Аляксей Коласаў («Філадэльфія»)

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць