Аўто

«Беларуснафта» паставіць яшчэ 200 зарадак для электрамабіляў

За 2024 год колькасць машын на электрычных батарэях у асабістым карыстанні беларусаў вырасла ў 3,2 раза. Таму «Беларуснафта» вырашыла паставіць яшчэ 200 зарадак для электрамабіляў.

На 1 красавіка 2025 года ў Беларусі зарэгістравана 28,5 тысяч электрамабіляў. Пра гэта расказаў намеснік гендырэктара «Беларуснафты» Андрэй Коцік.

Паводле яго слоў, такі рост — не выпадковасць, а сістэмная праца.

«Гэта вынік працы дзяржавы, узаемасувязі мэт, задач, мер і прэферэнцый галіновага характару: у энергетыцы, транспартнай сферы і іншых інфраструктурных праектах», — падкрэсліў Коцік.

Цяпер у краіне працуюць 750 зарадных станцый «Беларуснафты», а да канца года плануюць дадаць яшчэ больш за 200. Яны будуць забяспечаныя ўдасканаленым абсталяваннем, якое не толькі адпавядае сучасным стандартам, але і ўлічвае будучы рост магутнасці і хуткасці зарадкі электракараў.

Кампанія таксама гатовая да з'яўлення электрагрузавікоў — гэта наступны этап развіцця інфраструктуры ад Malanka.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі2

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць