Навука і тэхналогіі55

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі

У Беларусі выяўлены некалькі перспектыўных участкаў, дзе могуць утрымлівацца рэдказямельныя металы — стратэгічна важныя кампаненты для сучаснай электронікі і зялёнай энергетыкі, расказаў загадчык лабараторыі геатэктонікі і геафізікі Інстытута прыродакарыстання Яраслаў Грыбік у газеце «Навука». 

Rare-earth element рэдказямельныя металы редкоземельные металлы
Аксіды рэдказямельных элементаў. Па гадзіннікавай стрэлцы ад цэнтральнага першага: празеадым, цэрый, лантан, неадым, самарый, гадаліній. Фота: Wikimedia Commons.

У групу рэдказямельных металаў (РЗМ) уваходзіць 17 хімічных элементаў ІІІ групы перыядычнай сістэмы: скандый, ітрый і 15 лантаноідаў. Чыстых радовішчаў гэтых элементаў не існуе — яны прысутнічаюць у канцэнтраваным выглядзе ў асобных мінералах горных парод.

Нягледзячы на назву, рэдказямельныя металы не з’яўляюцца надзвычай рэдкімі: многія з іх распаўсюджаныя ў зямной кары не менш за медзь ці свінец, але сустракаюцца ў рассеянай форме, што ўскладняе іх здабычу і ачышчэнне.

Гэтыя металы маюць унікальныя магнітныя, электраправодныя і флуарэсцэнтныя ўласцівасці, дзякуючы чаму шырока выкарыстоўваюцца ў сучасных тэхналогіях — ад смартфонаў і акумулятараў электракараў да лазернай оптыкі і сістэм навігацыі.

У газеце «Навука» загадчык лабараторыі геатэктонікі і геафізікі Інстытута прыродакарыстання Яраслаў Грыбік ацаніў перспектывы здабычы РЗМ у нашай краіне. Увагу на публікацыю звярнуў тэлеграм-канал «De facto. Беларуская навука».

Па яго словах, яшчэ ў савецкі час было адкрыта Дыябазавае радовішча ў Жыткавіцкім раёне — там знойдзены запасы берылію і рэдказямельных элементаў. Геолагі правялі падрабязныя даследаванні, бо карысныя выкапні залягаюць адносна неглыбока — на глыбіні 25—40 метраў. Яны звязаныя з жыламі дыябазаў (тып магматычнай пароды), якія цягнуцца пад зямлёй прыкладна на 15 кіламетраў.

Карысныя кампаненты рэдказямельных металаў у гэтым радовішчы размешчаны нераўнамерна і рассеяны па розных пародах. Каб іх здабыць, трэба правесці шэраг складаных даследаванняў. У выніку ў мінулым не ўдалося распрацаваць тэхналагічнае рашэнне для здабычы гэтых элементаў з Дыябазавага радовішча — як з-за тэхнічных цяжкасцяў, так і з-за патрабаванняў па ахове навакольнага асяроддзя.

У якасці прыкладу вучоны прывёў Кітай, які з’яўляецца лідарам па пастаўках на сусветны рынак РЗМ. Пры вытворчасці 1 тоны РЗМ з руды па стандартнай кітайскай тэхналогіі ўтвараецца 1 тона радыеактыўных адходаў, 12 тысяч кубаметраў газавай сумесі з пылам, фторавадароднай і сернай кіслотамі, дыяксідам серы, а таксама 75 кубаметраў кіслотнага раствору. Усё гэта прыводзіць да забруджвання сцёкавых водаў, а ўслед за гэтым — і ворных земляў і рэк.

Да таго ж пры запуску праектаў па здабычы РЗМ неабходны вялікія стартавыя капіталы.

Акрамя Дыябазавага, беларускія вучоныя вызначылі перспектыўныя ўчасткі для пошуку радовішчаў РЗМ. Сярод іх — Навасёлкаўскае рэдкаметальнае праяўленне ў Маладзечанскім раёне і ў раёне вёскі Каранеўшчына ў Ляхавіцкім раёне.

Акрамя гэтага, як адзначае Яраслаў Грыбік, у Беларусі існуюць тэхнагенныя «радовішчы» — гэта значыць, месцы, дзе назапасіліся прамысловыя адходы з утрыманнем карысных рэчываў.

Напрыклад, каля Гомельскага хімічнага завода захоўваюцца адкіды апатыту (мінералу, які выкарыстоўваецца для атрымання ўгнаенняў). У гэтых адкідах таксама ёсць рэдказямельныя металы. Таму яны ўяўляюць цікавасць як для навукоўцаў, так і для вытворчасці — з іх можна спрабаваць здабываць асобныя РЗМ.

Беларускія геолагі лічаць, што даследаванні нетраў трэба працягваць і паглыбляць — асабліва ў тым, што датычыцца пошуку новых відаў карысных выкапняў, у тым ліку рэдказямельных металаў. Гэта важна для пашырэння мінеральна-сыравіннай базы краіны.

Што да здабычы рэдказямельных металаў, то пакуль гаворка ідзе толькі пра магчымасці ў сярэдне– і доўгатэрміновай будучыні.

Навуковец узгадаў параду свайго настаўніка: «Не мітусіся». Па словах Грыбіка, цяпер усе гавораць пра рэдказямельныя металы, але праз 5—10 гадоў можа пачацца новы этап, калі патрэбнымі і запатрабаванымі стануць іншыя рэдкія хімічныя элементы — напрыклад, ртуць і яшчэ некаторыя, якія, паводле прагнозаў, ёсць у нетрах Беларусі. Таму важна думаць не толькі пра сённяшнія патрэбы, але і пра будучыню.

Каментары5

  • Аляксандр
    13.04.2025
    Пад Ляхавічамі такая ванішча ад малочнага заводу, што там можна знайсці толькі лайно
  • Чел
    13.04.2025
    Не парашы, Идиоты кроме того что без бульбы решили остаться еще и без страны. По миру бродят два голодных монстра, один уже весь в крови, ищут РЗМ. И тут эти недалекие: "А вот у нас есть, мы нашли!"
  • 1
    14.04.2025
    - Видишь суслика?
    - Нет
    - И я нет, а он есть!

Цяпер чытаюць

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі1

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў4

Флавіу Балсанару, які прайграў прэзідэнцкія выбары ў Бразіліі, пакінуў краіну1

У Мінску пачалі будаваць новы жылы квартал3

Украінцы прайшлі 15 кіламетраў пад зямлёй у тыл расіян. Што вядома пра аперацыю «Вялес»

Індыя за апошнія гады павялічыла пастаўкі боепрыпасаў саюзнікам Украіны ў 18 разоў

Меланія Трамп: Зону перамір'я пашырылі за межы акупаваных Алешак4

Маск: Украіне абмяжоўваюць Starlink, каб Расія не пазбівала спадарожнікі8

У расійскі вышук аб'явілі блогера Глеба Сямёнава5

Ціханоўская пракаментавала зварот часткі палітвязняў да кіраўніцтва краін ЕС11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі1

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць