Грамадства5151

Пратасевіч: У мяне няма ніякіх перспектыў, я нікому не патрэбен

Раман Пратасевіч, які нядаўна ўрачыста паведаміў пра сваё звальненне з Мінскага электратэхнічнага завода імя Казлова, дзе апошнім часам працаваў зваршчыкам, як выглядае, паспяшаўся зрабіць гэты крок. 

Раман Пратасевіч. Скрыншот з відэа

Сваё звальненне з завода Раман Пратасевіч падаваў як «добрую навіну» і сцвярджаў, што ён цяпер «вольны чалавек».

Але, як вынікае з відэазвароту Пратасевіча, размешчанага ў заведзеным два тыдні таму ягоным канале, у якім блогер заявіў намер пісаць на асабістыя тэмы, з пошукам новай працы ў яго ўзніклі немалыя праблемы: адмовы атрымлівае «літаральна ўсюды». Нікуды яго браць не хочуць, прытым, як ён сцвярджае, прычына не ў прафесійных навыках. Пра тое, у якіх менавіта сферах ён хацеў знайсці новую працу, Пратасевіч, праўда, не згадвае. 

«Гэта, мякка кажучы, раздушвае. Я не разумею, што мне рабіць, дзе мне працаваць, я адчуваю, што ў мяне няма літаральна ніякіх перспектыў, і я літаральна нікому не патрэбен», — прыйшоў да высновы раней апазіцыйны, а цяпер праўладны блогер. 

Такое становішча негатыўна ўплывае на ягоны стан: калі верыць словам Пратасевіча, ролік ён змог наважыцца запісаць толькі з чацвёртага разу, а так увогуле пастаянна наведвае псіхатэрапеўта і актыўна (4-5 разоў на тыдзень) ходзіць у спартыўную залу, каб хоць неяк развеяцца. 

«Па медыцынскіх паказчыках мой стан вымушае жадаць лепшага», — канстатуе Пратасевіч і тлумачыць гэтым сваю не вельмі вялікую актыўнасць у інтэрнэце. Маўляў, «часта мне проста няма чаго гаварыць». Але ўсё ж такі спадзяецца сябе пераламаць і пісаць свой «асабісты дзённічак, хоць і вельмі дэпрэсіўны».

Каментары51

  • імечка
    17.04.2025
    Нікому не патрэбен?)
    Ну і скрамняга, дзеля каго яшчэ садзілі цэлы самалёт і паставілі крыж на беларускай авіацыі?
    Усё дзеля цябе. Любімы бацька гатовы на ўсё
  • 130369
    17.04.2025
    Ну у мяне як у адсядзеўшага перспектыў было больш. Прыватныя канторы спакойна бралі. А гэта гаўно ніхто не хоча браць.
  • Парада
    17.04.2025
    Рома, адклікай памілавальны ліст да Лукашэнкі - у турме весялей!

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку5

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца16

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію3

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

Навукоўцы нарэшце высветлілі, чаму астранаўты пакутуюць ад запораў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку5

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць