Свет

«Доступ да рынку ператвараецца ў зброю». Сі фарміруе новы азіяцкі альянс супраць ЗША

У межах сваёй новай гандлёвай палітыкі Дональд Трамп увёў тарыфы ў памеры 49% для Камбоджы, 46% для В’етнама і 145% для Кітая. На гэтым тыдні лідар Кітая Сі Цзіньпін наведаў краіны Азіі, каб абмеркаваць з суседзямі мытны канфлікт з ЗША, піша Bild.

Фота: Ken Ishii — Pool / Getty Images

Так, падчас візіту ў Малайзію, якая абышлася тарыфамі ў 24%, Сі паабяцаў пашырыць гандлёвыя адносіны і палепшыць доступ да кітайскіх рынкаў. Ён падкрэсліў неабходнасць стварэння новых альянсаў у адказ на паводзіны ЗША.

«Сутыкнуўшыся з узрушэннямі сусветнага парадку і эканамічнай глабалізацыі, Кітай і Малайзія будуць выступаць разам з краінамі рэгіёна. Разам мы захаваем светлую будучыню нашай азіяцкай сям’і», — сказаў Сі.

Прэм’ер-міністр Малайзіі Анвар Ібрагім таксама выказаў крытыку ў адрас ЗША з нагоды кітайскага візіту.

«Тое, што мы назіраем сёння, — гэта адкат да эканамічнага трайбалізму. Доступ да рынку пераўтвараецца ў зброю. У гэтыя складаныя часы свет прагне паслядоўнасці, надзейнасці і агульнай мэты. Мы бачым гэта ў паводзінах Кітая», — сказаў Ібрагім.

У пачатку тыдня Сі ўжо зрабіў прыпынак у сталіцы В’етнама Ханоі. Там ён падпісаў дзясяткі новых гандлёвых дамоваў з В’етнамам, у тым ліку ў сферах штучнага інтэлекту, 5G і гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй. Таксама бакі абвясцілі пра сумесны праект будаўніцтва чыгункі, якая злучыць краіны. Наступным пунктам візіту Сі Цзіньпіна стане Камбоджа.

ЗША застаюцца важным гандлёвым партнёрам для краін Паўднёва-Усходняй Азіі, такіх як В’етнам, Малайзія і Камбоджа. З-за гэтай залежнасці гэтыя краіны заўсёды стараліся не займаць чый-небудзь бок у канфлікце паміж ЗША і Кітаем. Аднак новыя дамоўленасці з Кітаем могуць сведчыць пра больш цесныя адносіны з Пекінам у будучыні.

Каментары

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць