Меркаванні3838

Шрайбман называе сваю галоўную асцярогу наконт чыноўнікаў-тэхнакратаў пры Лукашэнку

Калі б замест Лукашэнкі на чале краіны стаялі Аляксандр Турчын, Дзмітрый Круты і іншыя чыноўнікі з, магчыма, больш ліберальнымі поглядамі — ці маглі б яны весці іншую палітыку?

Аналітык Арцём Шрайбман у ютуб-праграме «Гадзіннічак цікае» разважае, што ёсць адна з галоўных змен, якую кожны з іх мог бы прыўнесці.

«Паколькі яны не Лукашэнка, у іх бы не было жадання помсціць за 2020-ы, помсціць змагарам. Яны б маглі аслабіць рэпрэсіі, разумеючы што ў паслаблення рэпрэсій, у вяртання актыўнай часткі эміграцыі, у зняцця нейкіх санкцый за палітвязняў ёсць добрая эканамічная цана», — мяркуе ён.

Але з іншага боку, аналітык баіцца тэхнакратычнасці гэтых чыноўнікаў. Бо тэхнакраты — чыноўнікі па-за ідэалогіяй, якія проста выконваюць свае задачы як менеджары.

«Няма ніякага дакладнага ўнутранага сэнсу, навошта ім трэба незалежная краіна. Ці не можа кагосьці з іх прарынкавасць, іх тэхнакратызм штурхнуць у бок: «Слухайце, рыначная Расія. Можа, нам трэба шчыльней інтэгравацца? Будзем пракладачкай на шляху кантрабанды, вялікім казіно расійскім». Мы то спадзяёмся, што нехта з іх прабеларускія погляды мае, але мы гэтага не ведаем», — разважае Шрайбман.

«Калі ў іх прыярытэт, каб эканоміка нармальна працавала, дык у гэтага ёсць простае рашэнне. Як раней казалі, 31-я дарожная карта — наперад, падпісвай. Адзіная валюта, у цябе ўсё працуе добра. Калі ты не маньяк ва ўладзе, як Лукашэнка, калі ты не ўмоўны беларускі патрыёт, то навошта табе абавязковыя старанні, балансаванне, манеўраванне, калі можна па-простаму пытанне рашыць. Вось гэтага я асцерагаюся ў людзях, якія выраслі ў пазбаўленым каштоўнасцяў апараце Лукашэнкі».

Каментары38

  • .
    20.04.2025
    Адкуль гэтая адвечная гульня з пошукам так званых "поглядаў" у выканаўцаў?
    Там не тое, каб адбіта ўсё ў галовах, там і не расло нічога ніколі.

    І "каб эканоміка нармальна працавала" ў памерах дзяржавы, іх таксама не хвалюе. Няма там людзей са стратэгічным мышленнем, з дзяржаўным мышленнем.
    Эканоміка - механізм з самарэгуляцыяй. Ёй могуць дапамагаць, могуць замінаць. У РБ часцей другое. І эканоміка неяк выжывае, паміж гэтымі "кантрольнымі імпульсамі".
  • Фрайдман
    20.04.2025
    Ух, сёння ў нас дзень аналітыкаў. Разгавеліся і давай аналізаваць тэхнакратаў. Арцёму Шрайбману не перашкодзіла б пайсці папрацаваць у рэальны сектар, каб паглядзець сваімі вачыма, што ж ён для нас аналізуе.
  • Спазніліся лукашысты)
    20.04.2025
    Тыя, хто з чыноўнікаў, гатовыя працаваць на Беларусь, ужо зараз супрацоўнічаюць з дэмрухам, а не чакаюць адмашкі.
    Бо лепей за ўсіх бачаць, куды ўтрыманне кланам лукі ўлады вядзе іх жыццё.
    Ад таго шматлікія злівы інфы з сыстэмы ўвесь час.

    Лука вельмі спадзяваўся на перамовы з ЗША. Але яму не дазваляе пуцін.
    І ў ЗША на перамовы едзе Ціханоўская

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства67

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію21

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць