Грамадства99

Адкуль у Беларусь едзе больш за ўсё гастарбайтараў? Топ-20 краін — і Пакістана тут пакуль няма

Словы Аляксандра Лукашэнкі пра магчымы прыезд 150 тысяч працоўных мігрантаў выклікалі розгалас у грамадстве. Беларусы актыўна выказваюцца ў сацсетках, запісваюць абураныя тыктокі з перажываннямі наконт «панаедуць». Прапагандысты кінуліся супакойваць людзей. Але якая ўвогуле ў Беларусі сітуацыя з замежнікамі? Разнастайнай статыстыкі шмат, паспрабуем вылучыць самае цікавае.

Колькі ў Беларусі замежнікаў?

Па стане на пачатак 2024 года ў Беларусі налічвалася каля 217 тысяч замежнікаў з часовым ці пастаянным дазволам на жыхарства. Гэта ўсяго каля 2,3% ад насельніцтва краіны.

Прычым год за годам лічба павольна скарачалася. Напрыклад, у 2018-м было каля 223 тысяч чалавек, у 2021 — каля 221 тысячы чалавек.

Большасць з гэтых людзей (каля 80%) маюць пастаянны дазвол на жыхарства, то-бок знаходзяцца ў Беларусі даволі даўно і цалкам інтэграваныя ў грамадства.

Замежныя студэнты і працоўныя мігранты атрымліваюць часовы дазвол на жыхарства.

Дакладная актуальная статыстыка па тым, грамадзяне якіх краін пастаянна жывуць у Беларусі, не публікуецца, але абрывістыя звесткі перыядычна агучваюцца. Відавочна, што найбольшая колькасць — расіяне. Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў казаў пра 100 тысяч расіян з дазволам на жыхарства. Што да ўкраінцаў, то ў 2022 годзе іх было больш за 30 тысяч.

Мяркуючы па ўскосных прыкметах — напрыклад, колькасць злачынстваў, здзейсненых замежнікамі — услед за расіянамі і ўкраінцамі па колькасці ідуць туркмены.

Хто з замежнікаў вучыцца ў Беларусі?

Колькасць замежных студэнтаў у Беларусі трымаецца на ўзроўні каля 20 тысяч чалавек. За апошнія гады адбыліся істотныя змены — туркменаў стала істотна менш, а вось кітайцы прыязджаюць часцей.

Пакуль не відаць, каб улады на міждзяржаўным узроўні дамаўляліся на масавы заезд замежных студэнтаў. Можна заўважыць толькі роўны прырост колькасці студэнтаў з Шры-Ланкі, аднак іх колькасць усё адно невялікая.

Колькі працоўных мігрантаў?

Найбольшую колькасць прэтэнзій у сацсетках можна пачуць менавіта да гастарбайтараў — мігрантаў, якія могуць адбіраць у беларусаў працоўныя месцы.

Праз дэмаграфічны крызіс у краіне ўлады істотна спрасцілі правілы прыёму замежнікаў на працу. Цяпер фактычна дастаткова проста паведаміць органам міграцыі пра падпісаную працоўную дамову.

За кошт гэтага колькасць замежных работнікаў рэзка паваліла ўгару.

У 2023 годзе на працу ў Беларусь прыехала 13 тысяч гастарбайтараў, а ў 2024 годзе — 34 тысячы.

За першы квартал 2025 года дадалося яшчэ 12 500 чалавек. Калі замежнікі працягнуць прыязджаць такімі ж тэмпамі, будзе ўстаноўлены новы рэкорд.

Агулам жа, па міліцэйскіх падліках, зараз у Беларусі знаходзіцца каля 60 тысяч працоўных мігрантаў.

Адкуль едуць працоўныя мігранты?

Яшчэ ў 2023 годзе больш за ўсё прыязджала работнікаў з Расіі. Аднак пасля змены міграцыйнага заканадаўства ў нашу краіну стала прыязджаць усё больш грамадзян Туркменістана.

У 2023 годзе іх прыехала 2087 чалавек, у 2024-м — 16310 чалавек, у 2025-м тэмпы прыросту яшчэ вышэйшыя.

Вось статыстыка таго, грамадзяне якіх краін прыехалі на працу ў Беларусь у студзені-сакавіку 2025 года.

  1. Туркменістан — 6278 чалавек
  2. Узбекістан — 1147
  3. Кітай — 1121
  4. Расія — 1086
  5. Украіна — 1052
  6. Таджыкістан — 193
  7. Азербайджан — 186
  8. Казахстан — 131
  9. Турцыя — 87
  10. Непал — 87
  11. Індыя — 82
  12. В’етнам — 71
  13. Камерун — 71
  14. Іран — 60
  15. Нігерыя — 57
  16. Малдова — 56
  17. Арменія — 55
  18. Кыргызстан — 46
  19. Грузія — 42
  20. Егіпет — 42

Кожны другі мігрант, які прыехаў ад пачатку года — туркмен. Узбекі, кітайцы, расіяне і ўкраінцы знаходзяцца прыкладна на адным узроўні, з вялікім адрывам ад іншых.

А вось пакістанцаў пакуль мінімум, усяго 31 чалавек ад пачатку года. Зрэшты, і ў мінулым годзе іх было няшмат — 36 чалавек.

Натуральна, калі віртуальныя планы Аляксандра Лукашэнкі, агучаныя пасля сустрэчы з кіраўніком Пакістана, рэалізуюцца хоць часткова, то гэта можа істотна змяніць рынак працоўнай сілы Беларусі. Пакуль жа гаворка можа ісці хіба што пра дыспрапорцыю на карысць грамадзян Туркменістана.

Якія прафесіі самыя папулярныя?

Як і ў большасці краін свету, мігранты выконваюць фізічную нізкааплатную працу, якая ў меншай меры цікавіць мясцовае насельніцтва.

З тых, хто прыехаў на працу ў Беларусь у 2025-м, самымі папулярнымі наступныя спецыяльнасці:

  1. Кухар — 1299 чалавек
  2. Кіроўца — 1073
  3. Бетоншчык — 669
  4. Слесар механазборачных работ — 667
  5. Муляр — 613
  6. Цясляр — 549
  7. Тынкоўшчык — 581
  8. Электрагазазвашчык — 332

Каментары9

  • Insomnia
    23.04.2025
    «В Беларусь на заработки» звучит как анекдот.
  • 911
    23.04.2025
    Хватит уже разгонять эту фэйковую тему с пакистанцами. Никто никуда не приедет, не нужно множить чужое балабольство. Пишите лучше по 9-10 статей в день про Мельникову. А то давно не было.
  • Мельникова
    23.04.2025
    911, Так я уже раздала безвозмездно, то есть даром, кому надо, вот и заткнулись.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць