Здарэнні22

Мінчанка прадала чатырохпакаёвую кватэру і сама адвезла грошы ў Маскву махлярам

Жыхарка Мінскага раёна паверыла махлярам і засталася без кватэры, паведамляе Следчы камітэт. А ў бюджэт ашуканцаў прыбылі $93 000 і 800 000 расійскіх рублёў (гэта амаль $10 000).

 

Гэтая гісторыя пачалася са звычайнага званка на гарадскі тэлефон, піша Onliner.by.

Мужчына на другім канцы дроту прадставіўся супрацоўнікам «Энергазбыту» і спытаў, чаму 66-гадовая беларуска праігнаравала ліст аб бясплатнай замене лічыльніка. Нібыта ў яе застаўся апошні шанец паспець, інакш паслуга абыдзецца больш чым у 600 рублёў. Для пацверджання заяўкі неабходна было толькі ўзгадніць асабістыя даныя. Жанчына надыктавала ўсё, што ад яе патрабавалася.

Размова працягнулася. «Работнік» пачаў распытваць суразмоўцу пра тое, дзе яна пражывае, у якіх банках абслугоўваецца, дзе працуе і колькі атрымлівае. Беларуску гэтыя пытанні аніяк не насцярожылі — яна адказала на ўсе.

Гэтая інфармацыя спатрэбілася махлярам, якія пачалі атакаваць сваю «мэту» званкамі ў мэсэнджары, прадстаўляючыся супрацоўнікамі Следчага камітэта і Нацыянальнага банка Беларусі.

Злачынцы пераконвалі: раней жанчына размаўляла з махлярамі. «Следчы» папярэдзіў пра хуткі вобшук у яе кватэры, з-за якога беларусцы неабходна «задэклараваць» наяўныя грошы, здаць каштоўнасці ў ламбард, аформіць такія ж, як у аферыстаў, крэдыты і ўсе атрыманыя грошы перавесці на бяспечны рахунак ведамства. Выканаўшы ўсе ўказанні, яна абмяняла сродкі на расійскую валюту і пералічыла ў Рэспубліку Арменія больш за 800 тысяч расійскіх рублёў.

Але махляры на гэтым не спыніліся. Яны пераканалі ахвяру прадаць 4-пакаёвую кватэру, паабяцаўшы, што пасля здзелкі на жыллё накладуць арышт і яно вернецца назад да законнай уладальніцы.

Жанчына звярнулася ў агенцтва, выставіла нерухомасць на продаж і праз некалькі месяцаў сапраўды знайшла пакупніка. Калі пацярпелая атрымала грошы ад здзелкі, «следчы» адправіў яе ў Маскву. Там яна павінна была перадаць атрыманыя сродкі «прадстаўніку Нацбанка».

Але перад гэтым — забраць яшчэ адзін пакет з грашыма ў незнаёмкі на вакзале. У гасцініцы жанчына пералічыла наяўнасць: яе частка — больш за $86 000, чужая — каля $13 600 і амаль €12 000.

Усё гэта яна аддала кур’еру з грузінскім акцэнтам, які назваў кодавыя словы «Маё здароўе».

Вярнуўшыся ў Беларусь, пацярпелая адправілася да сапраўдных следчых. Напярэдадні іх падстаўны «калега» распавядаў ёй пра тое, што таго самага махляра з «Энергазбыту» затрымалі — вось-вось пачнуцца следчыя дзеянні. Сустрэўшы жанчыну, рэальныя супрацоўнікі ведамства патлумачылі ёй, што яна стала ахвярай злачынцаў.

Каментары2

  • Борменталь
    24.04.2025
    "Но позвольте, как же он служил в очистке?"
  • Руслан
    24.04.2025
    Ничуть не жалко эту тётю. Если в её понятии Нацбанк находится в Москве ... Ну хотя бы в "столице своей Родины" побывала. Поздравляю.

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

Пуцін патрабуе вяртання НАТА да стану 1997 года40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць