Грамадства2525

У «Едастаўцы» знайшлі бульбу па 10 рублёў за кілаграм. У краме ўсё тлумачаць кан'юнктурай рынку

Адборныя клубні па касмічнай цане можна замовіць з дастаўкай на дом.

У анлайн-гіпермаркеце «Едастаўка» з’явілася бульба для вельмі багатых людзей. Мытую бульбу з Ізраіля прадаюць па 9,99 рубля за кілаграм. Пры гэтым набыць давядзецца больш: гародніну фасуюць па 2,5 кіло.

У апісанні тавару гаворыцца, што гэта «адборныя клубні, ачышчаныя ад зямлі». Крама абяцае, што на гатаванне такой бульбы сыдзе значна менш часу: яе трэба толькі спаласнуць і ачысціць, а можна і адварыць у шалупіне. Гэты бульба падыходзіць для салатаў, супоў, пюрэ, запяканак. А вырашчана яна на адкрытым грунце.

Адзін з каментатараў адзначыў, што бульба, вядома, добрая, але занадта дарагая. У «Едастаўцы» яму патлумачылі, што кошт фармуецца, следуючы кан’юнктуры рынку.

Дарэчы, у той жа анлайн-краме мытая беларуская бульба каштуе амаль у два разы танней — па 5,39 рубля за кілаграм. У магілёўскім «Перакрыжаванні» аналагічная 5-кілаграмовая фасоўка каштуе 3,69 рубля за кіло, зазначыў «Тэлеграф».

Мытую беларускую ў «Гіпа» прадаюць па цане ад 2,74 да 4,49 рубля за кіло ў залежнасці ад фасоўкі. Але ёсць не ўсюды.

Green і «Суседзі» ў сваіх сервісах дастаўкі прапануюць мытую беларускую толькі ў кілаграмовай фасоўцы, але і там цана 4,29 рубля.

Звычайная «харчовая» бульба, то бок не мытая, у дастаўцы ад «Еўраопта» часам можна сустрэць па паўтара рубля. Але яе наяўнасць моцна залежыць ад рэгіёна — у Гомелі, напрыклад, няма, а ў Брэсце ёсць.

Каментары25

  • 9.99
    29.04.2025
    Ну хто там учора хацеў бульбу па тры рублі? Вось вам за 10. З запасам. Мары збываюцца.
  • дранікі (то бок латкес) з чорнай ікрой
    29.04.2025
    бульба па кошце труфеля
  • Салат
    29.04.2025
    Там же:
    Свекла мытая 5.99
    Лук 4.21
    Капуста белокочанная 4.31
    Капуста красная 5.99
    Капуста цветная 13.99
    Баклажан 14.49
    Кабачок 16.99
    Редис 20.99

Цяпер чытаюць

Латушка: Лукашэнка асабіста загадаў мне скараціць Спіс помнікаў удвая, бо яны «замінаюць інвестарам»15

Латушка: Лукашэнка асабіста загадаў мне скараціць Спіс помнікаў удвая, бо яны «замінаюць інвестарам»

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў38

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка: Лукашэнка асабіста загадаў мне скараціць Спіс помнікаў удвая, бо яны «замінаюць інвестарам»15

Латушка: Лукашэнка асабіста загадаў мне скараціць Спіс помнікаў удвая, бо яны «замінаюць інвестарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць