Эканоміка

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

«Тое, што прызначылі Турчына, на мой погляд, далёка не азначае, што там нешта зменіцца ў лепшы бок».

Эксперт BEROC эканаміст Дзмітрый Крук у перадачы «Мне таксама не падабаецца» адзначыў, што на становішча бізнэсу ў Беларусі ў перыяд да 2030 года будуць уплываць два трэнды. Першы — жаданне дзяржавы прывязаць да сябе прыватны бізнэс і зрабіць яго залежным ад сябе. Другі — пранікненне расійскай практыкі, расійскай культуры і ўзмацненне залежнасці ад Расіі.

У параўнанні з 2020 годам, калі прыватны сектар быў на ўзлёце і быў гатовы пацягнуць за сабою ўсю эканоміку, цяпер «апярэнне вельмі моцна паабсеклі, і прыватны сектар у значна больш слабой форме».

У той жа час, як даводзіць Крук, гэта не азначае, што прыватны сектар цалкам знікне. Можа адбыцца нават яго колькасны рост, бо ён больш гнуткі і лепш прыстасаваны да новых магчымасцяў.

У адрозненне ад яго, рост дзяржаўнага сектара ў апошнія гады шмат у чым залежаў ад вонкавых фактараў: усплёскаў попыту з Расіі, выкліканых вайной і зніжэннем канкурэнцыі на расійскім рынку. Без гэтых часовых стымулаў дзяржсектару будзе цяжка расці.

Але, нягледзячы на магчымы рост, пытанне ў тым, якім будзе гэты прыватны сектар. Тут эксперт выказвае песімізм, адзначаючы, што тэндэнцыя ўзмацнення залежнасці бізнэсу ад дзяржавы і рэжыму ўзмацняецца. Многія кампаніі ўжо гавораць пра гэта.

У такіх умовах, даводзіць Крук, існуе тры магчымыя патэрны ці шаблоны дзеянняў. Першы — гэта рэлакацыя, другі — пераўтварэнне бізнесу ў кампрадорскі, арыентаваны на Расію.

Трэці варыянт менш прыкметны, але важны — асабліва для тых, хто працуе на ўнутраным рынку. Гэта наўмыснае ўскладненне бізнэс-працэсаў, каб дзяржава не магла здзяйсняць эфектыўны кантроль ці «адціснуць».

«Наша форма абароны ў тым, што дзяржава такім складаным бізнэсам проста не ў стане будзе кіраваць, а адціснуць яго — бессэнсоўна. Гэта будзе азначаць смерць бізнэсу», — цытуе Крук словы знаёмага бізнэсмена і заўважае, што жаданне дзяржавы ўсё кантраляваць узмацняецца. Прыклад — пастанова № 713, якая «была ў першую чаргу пра цэны, але ў тым ліку і пра тое, каб паставіць на расцяжку ўвесь прыватны бізнэс».

Як тлумачыць эксперт, выканаць яе ў поўнай меры складана, і гэта стварае зручны механізм ціску.

Крук сумняваецца, што сітуацыя прынцыпова зменіцца ў лепшы бок з прыходам Турчына на пасаду прэм’ер-міністра:

«Тое, што прызначылі Турчына, на мой погляд, далёка не азначае, што там нешта зменіцца ў лепшы бок. Магчыма, але пасля Турчына нішто не перашкаджае прыйсці абсалютна іншаму чалавеку з іншым меркаваннем. Нават калі дапусціць, што Турчын будзе ўмоўна прарынкавым, у чым я таксама, сапраўды, вельмі моцна сумняваюся».

Разам з гэтым эксперт выказвае ўпэўненасць, што прыватны бізнэс не будзе знішчаны:

«Хоць мы сёння, у 2025 годзе, гаворым, што прыватны сектар у больш дрэннай форме, чым быў у 2020-м, але ўсё роўна далёка не ўсё атрымалася знішчыць. Ён па-ранейшаму моцны. І ў 2030 годзе, нягледзячы на гэтыя дрэнныя трэнды, па-ранейшаму такі феномен, як беларускі прыватны сектар як важная частка беларускай эканомікі, будзе існаваць».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы9

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Усе навіны →
Усе навіны

«Стамілася ад Польшчы — еду ў Германію». Беларуска жыве ў адной краіне, але кожны дзень ходзіць на пары ў іншую6

Цэлае мора журавін. Як на Палессі збіраюць ураджай2

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў9

Ідэю запаволіць працу Starlink ва Украіне прапанаваў Трампу Маск — Telegraph13

Агуркі па 20 рублёў, баравікі — па 100. Ці варта ехаць на Камароўку ў кастрычніку?2

Беларускую пару на роўным месцы аштрафавалі на французска-швейцарскай мяжы на 17500 еўра31

Шыкоўны гатэль у Мінску прапаноўвае імерсіўную вячэру са старажытнымі беларускімі стравамі — як гэта выглядае?8

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы9

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць