Каментары да артыкула

Былы афіцэр Унутраных войскаў з захапленнем вяртаецца да беларускай мовы

  • Ёсік
    29.04.2025
    Былі і ў гэтай сістэме годныя людзі. Ведаю настроі некаторых афіцэраў перад выбарамі 2020, але не знайшлося сьмелых вышэйшых афіцэраў, каб адмовіць у абароне тлустай с.акі, што ў арміі, што ў МУС з КДБ. Нават, афіцэр з САА забіў жыхара Брэста, абаронец хрэнаў. Сапраўды, лукашэнка,як той кніжны прусак Чукоўскага - усіх палохае, калі раве і вусамі варушыць.
  • %
    29.04.2025
    Павага чалавеку.
  • Найперш не галасі!
    29.04.2025
    Цалкам слушна. Мае рацыю.
    Русский язык тут не выцягвае: для нас русский язык не культура, русский язык для нас гэта толькі рускі мат.
    Нікому тут не цікавыя ані Чэхаў з Дастаеўскім, ані рэпертуар Большого театра, ані штосьці там ў іх яшчэ.
    Рускакультурнымі мы не сталі і не становімся, безкультурнымі так, становімся.
    Таму, звычайная рэч, пошук людскасці і чалавечага сэнсу, перспектываў вось і прыводзіць да беларускай мовы.
    Так адбываецца і з паасобнымі людзьмі, што здольныя зрабіць выбар, так адбываецца і з грамадствам: цалкам натуральна, калі рускамоўны грамадзянін дабіваецца беларускіх школаў і дзяржаўнасці беларускай мовы.
    Пакуль што іншага спосабу вяртання да сябе, да людскасці не прыдумана.
    А гэты спосаб, вяртанняе праз мову неаднойчы засведчыў выніковасць.
  • бабруйчанін
    29.04.2025
    МОЦНА Трапна ...
    Я вяртаюся дадому. І ніхто больш не прымусіць мяне забыцца дарогу», — напісаў Максім Дзенісевіч.
  • Paliašuk
    29.04.2025
    Такая пазіцыя выклікае павагу. Развагі ўзроўню класіка Багушэвіча. Поспехаў спадару Максіму ў засваенні мовы, самапазнанні ды вызнанні сябе беларусам
  • Імя
    30.04.2025
    Невероятный здаровага чалавека. І такое бывае!
  • Rolkex
    02.05.2025
    Залік!І за мову і за "засветку" гадзінніка!
  • Крыві
    02.05.2025
    ...Калі я чую беларускую мову або сам размаўляю па-беларуску, усё ўнутры нібыта становіцца на сваё месца. Знікае трывожнасць, прыходзіць ціхая радасць, нават цяпло, якое ты ніколі не зможаш апісаць...
    Так,менавіта так.Так ключ мовы адмыкае код ДНК,які нягледзечы ні на што, захоўваецца ў сэрцы кожнага чалавека,у жылах якога тячэ беларуская кроў.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць