Грамадства22

Ва ўніверсітэты плануюць набраць больш за 5 тысяч мэтавікоў. Палова з іх — медыкі

У гэтым годзе ва ўніверсітэтах будзе каля 5,3 тысячы мэтавых месцаў. З іх 2,3 тысячы — на медыцынскія спецыяльнасці, 1,2 тысячы — на сельскагаспадарчыя.

Пра гэта паведамляе Міністэрства адукацыі.

Таксама сярод запатрабаваных у арганізацый-заказчыкаў спецыяльнасцей — «Электраэнергетыка і электратэхніка», «Інжынерныя сеткі, абсталяванне будынкаў і збудаванняў», «Правазнаўства», «Лясная гаспадарка».

Усяго ў ВНУ плануюць набраць 48,3 тысячы студэнтаў. Гэта значыць, што пад мэтавікоў адводзяць 11% месцаў.

Колькасць арганізацый-заказчыкаў, якія падалі заяўкі на мэтавыя месцы ў ВНУ, перавышае 400.

Ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі пад мэтавікоў выдзелілі 890 месцаў на больш чым 70 спецыяльнасцях.

Колькасць заяў ад абітурыентаў на мэтавыя месцы не абмежаваная. Тыя, хто не пройдзе па конкурсе на мэтавую падрыхтоўку, могуць удзельнічаць у агульным конкурсе на агульных падставах. Студэнты, якія адвучацца на мэтавым кірунку, павінны пасля адпрацаваць 5 гадоў размеркавання.

Каментары2

  • ●
    01.05.2025
    Палова з іх пакістанцы .
  • )))
    01.05.2025
    Университеты Польшы все-равно заполучат лучших: умных, независимых, целеустремленных. А вы- блатоту от ментов и чиновников с села, где медальки клепают запросто.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе3

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе3

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць