Свет33

Расійскія ўлады ў 2024 годзе запатрабавалі ад Google выдаліць рэкордную колькасць кантэнту

Амаль 95% кантэнту, які хацелі выдаліць расійскія ўлады, — спасылкі ў пошукавай выдачы Google. Раскамнагляд адправіў 71 запыт, каб з YouTube відалілі відэа пра акцыю паплечнікаў Навальнага.

Расійскія ўлады ў 2024 годзе запатрабавалі ад Google выдаліць рэкордныя 784 тысячы адзінак кантэнту, паведамляе «Вёрстка».

У 2024 годзе колькасць кантэнту на платформах Google, выдалення якога патрабавалі расійскія ўлады, вырасла на 20% — да 784 тысяч адзінак, гаворыцца ў справаздачы аб празрыстасці Google. Гэты паказчык аказаўся рэкордным з 2009 года, з якога даступная статыстыка.

У цэлым, колькасць кантэнту, выдалення якога патрабуюць расійскія ўлады, штогод павялічваецца ўжо чатырнаццаць гадоў запар. Толькі за тры гады пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну аб’ём такога кантэнту вырас амаль у два разы — у 2021 годзе Google атрымаў запыты на выдаленне толькі 393,7 тысячы адзінак кантэнту.

Амаль 95% кантэнту (741,7 тысячы адзінак), выдалення якога хацелі ўлады ў 2024 годзе, уяўляюць сабой спасылкі ў пошукавай выдачы Google. А роўна 5% (39,2 тысячы адзінак) прыпадаюць на ролікі на YouTube.

24,6 тысячы адзінак кантэнту расійскія ўлады патрабавалі выдаліць, паколькі, на іх думку, ён закранае нацыянальную бяспеку, 1,4 тысячы адзінак — бо ўтрымлівае прапаганду суіцыду, 17,5 тысячы адзінак — з-за парушэння аўтарскіх правоў, яшчэ 2,5 тысячы — з-за «ўжывання наркотыкаў».

За год Google разгледзеў запыты па амаль 56 тысячах адзінак кантэнту, з якіх у выніку было выдалена крыху больш за 30 тысяч. Так, 29,4 тысячы былі выдалены «па патрабаванні закона», яшчэ 620 — «за парушэнне правілаў». У дачыненні да 17,2 тысяч адзінак кантэнту запыт быў адхілены.

Каб прадэманстраваць «разнастайнасць выстаўленых патрабаванняў», Google раскрыў некалькі атрыманых у 2024 годзе запытаў. У прыватнасці, кампанія атрымала ад Раскамнагляду 71 запыт на выдаленне з YouTube відэа пра акцыю «Поўдзень супраць Пуціна» і яшчэ адзін запыт — на выдаленне відэа з квадроберамі. У абодвух выпадках Google адмовіўся выдаляць відэа: у першым — таму што «матэрыялы ўяўляюць грамадскі інтарэс», у другім — паколькі відэа «не парушае правілы супольнасці».

Нагадаем, што Раскамнагляд пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне стаў блакаваць і беларускія незалежныя медыя.

Каментары3

  • РосКомГо
    01.05.2025
    вно
  • Думка
    02.05.2025
    А мо замест слова "кантэнт" лепш "змесціва"?
  • шортн
    02.05.2025
    Мечтать не вредно.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць