Спорт66

Арына Сабаленка трэці раз стала чэмпіёнкай турніру WTA-1000 у Мадрыдзе і зарабіла амаль мільён еўра

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў трэці раз заваявала тытул на прэстыжным турніры WTA-1000 у Мадрыдзе, перамогшы ў фінале амерыканку Коры Гаўф з лікам 6:3, 7:6 (7:3). За перамогу яна атрымала €985 030 прызавых і 1000 рэйтынгавых ачкоў.

Арына Сабаленка пасля перамогі. Фота: AP Photo / Jose Breton

Арына Сабаленка працягвае сваё дамінаванне на грунтовых кортах Мадрыда. У фінале турніру WTA-1000 яна перамагла чацвёртую ракетку свету Коку Гаўф, што прынесла ёй трэці тытул на гэтым турніры пасля перамог у 2021 і 2023 гадах.

Гэтая перамога стала для Сабаленкі трэцяй на турніры ў Мадрыдзе. Яна атрымала €985 030 прызавых і 1000 рэйтынгавых ачкоў, што ўмацавала яе пазіцыю як першай ракеткі свету.

Сезон 2025 года становіцца асабліва ўдалым для Сабаленкі: яна ўжо заваявала тытула ў Брысбене, Маямі і цяпер у Мадрыдзе, а таксама была фіналісткай на Аўстралійскім адкрытым чэмпіянаце і ў Індыян-Уэлсе.

Каментары6

  • Filipp
    03.05.2025
    Віншую і жадаю яшчэ больш перамог!
    І хто там казаў, што яна жыве за кошт рэжыму і без яго яна ніхто?)
  • .
    04.05.2025
    Калі адсылка да папярэдняга абмеркавання, то менавіта Filipp тое і казаў.
    Слова "кошт" у каментарыях два разы і ад яго: "Можа яна жыве за кошт рэжыму?", "Яна жыве за кошт бюджэту альбо схематозу?"
    Сам кажа за апанентаў слабы аргумент, каб самому яго і абвергнуць. І зараз тое ж самае.

    Казалі пра таксічнасць сувязі з рэжымам.
    Калі яна сапраўды незалежная, што замінае змяніць грамадзянства і не мець сувязі са сцягам, на якім пакуты рэпрэсаваных і саўдзел у нападзе на Украіну.
  • Filipp
    04.05.2025
    ., А ў чым гэта "таксічная" сувязь? Яна ніяк адкрыта не падтрымлівае Лукашенку.
    Ну ў 20 годзе можа змаладушнічала, можа пабаялася, можа лічыла сябе абавязанай рэжыму. Можна назваць яе і хатаскрайнікам, але ж лукашыст гэта не той хто сядзіць моўчкі, а той хто корміцца з яго рукі і служыць яму. Яна ставіць на перад сваё жыццё і карьеру, так яна нам не саюзнік, але ж і не вораг.

Цяпер чытаюць

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію12

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі абмежавалі доступ да сайтаў з-за мяжы праз небяспечныя памылкі ў PHP3

У Еўропе абмяркоўваюць, хто мог бы весці перамовы з Пуціным ад яе імя8

Статкевіч: Калі Беларусь возьме ўдзел у агрэсіі супраць NATO ці стане тылам для такіх дзеянняў, то ўдар NATO па Беларусі будзе непазбежным6

Трамп адказаў, ці лічыць ён Пуціна гуманістам6

Пад Магілёвам засталася зімаваць чарада буслоў2

Празрыстыя сукенкі, карункі і адкрытае цела. Ці сапраўды «Аземпік» мяняе моду?2

«Я пісаў маме, а яна ўжо была мёртвая» — гісторыі загінулых пасля ўдару па Новай Вадалазе на Харкаўшчыне

У Новай Маскве ў выніку атакі беспілотнікаў пашкоджаныя паліклініка і жылыя дамы. У Серпухаве атакаваны арсенал Мінабароны Расіі3

Трамп патлумачыў, чаму не плануе ўводзіць новыя санкцыі супраць Расіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію12

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць