Польшча абвінаваціла Расію ў беспрэцэдэнтным ўмяшанні ў прэзідэнцкія выбары
Міністр лічбавых спраў Польшчы заявіў, што Польшча сутыкаецца з беспрэцэдэнтнай спробай умяшання з боку Расіі ў выбарчы працэс. Заява прагучала напярэдадні першага тура прэзідэнцкіх выбараў, які пройдзе 18 траўня.

Польшча заяўляе, што яе роля як цэнтра дапамогі Украіне зрабіла яе ключавой мішэнню для расійскіх сабатажаў, кібератак і дэзынфармацыі, і Варшава знаходзіцца ў стане падвышанай гатоўнасці да ўмяшання, асабліва пасля таго, як Румынія адмяніла прэзідэнцкія выбары ў снежні з-за абвінавачванняў ва ўмяшанні Расіі.
«Падчас цяперашніх прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы мы назіраем беспрэцэдэнтную спробу ўмяшання ў выбарчы працэс з расійскага боку», — заявіў Кшыштаф Гаўкоўскі, міністр лічбавых спраў, піша Reuters.
Ён растлумачыў, што гаворка ідзе пра распаўсюд дэзынфармацыі, якая спалучаецца з гібрыднымі атакамі на крытычную інфраструктуру краіны, каб «паралізаваць нармальнае функцыянаванне дзяржавы».
Паводле Гаўкоўскага, атакі накіраваны на водазабеспячальныя і каналізацыйныя прадпрыемствы, цеплавыя і электрастанцыі, дзяржаўныя ўстановы.
Ён таксама адзначыў, што ўзровень расійскай кіберактыўнасці ў Польшчы больш чым у два разы перавысіў леташнія паказчыкі.
«Падчас кожнай хвіліны маёй прамовы ў Польшчы фіксуюцца дзясяткі інцыдэнтаў, скіраваных на крытычную інфраструктуру», — падкрэсліў міністр.
У сакавіку Варшава паведаміла пра кібератаку на Польскае касмічнае агенцтва. У 2024 годзе Польшча заяўляла, што дзяржаўнае інфармагенцтва пацярпела ад магчымага расійскага ўзлому.
Варшава і яе саюзнікі таксама сцвярджаюць, што Масква стаіць за падпаламі і дыверсіямі па ўсёй Еўропе. Расія адхіляе гэтыя сцвярджэнні.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары
[Зрэдагавана]