Свет22

Кім Чэн Ын назіраў за трэніроўкамі сваёй арміі

Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын наведаў тактычныя вучэнні падраздзяленняў спецыяльных аперацый КНДР. 

KCNA.kp

Паводле яго слоў, у сучаснай вайне адбываецца інтэлектуальная бітва камандзіраў, таму неабходна, каб яны былі больш самастойнымі і ініцыятыўнымі, паведамляе Паўночнакарэйскае інфармацыйнае агенцтва.

«13 мая адбыліся комплексныя тактычныя вучэнні падраздзяленняў спецыяльных аперацый па пераадоленні нарматыву батальённага мнагаборства, спаборніцтвы сярод падраздзяленняў сухапутных войскаў і паказальнае вучэнне па агнявым узаемадзеянні згодна з вучэбнай методыкай».

У навучальны цэнтр прыбыў Кім Чэн Ын, які «азнаёміўся з методыкай тактычнай падрыхтоўкі кожнага роду войскаў».

Таксама Чэн Ын з назіральнага пункта сачыў за «рознымі метадамі тактычнай падрыхтоўкі разам з камандным складам арміі».

Паведамляецца, што «увагу ўдзельнікаў прыцягнулі разнастайныя тактычныя практыкаванні падраздзяленняў спецыяльных аперацый па прарыве стандартаў шматфункцыянальнага батальёна і спаборніцтвы падраздзяленняў сухапутных войскаў».

Каментары2

  • ооооо
    14.05.2025
    Эти шапки...
    Ын, введи войска!
  • Ёсік
    14.05.2025
    І няма ў нікога сьмеласьці, хто побач зь ім стаіць, нож у шыю ўваткнуць. Адзін вар'ят захапіў уладу, і ўжо трэцьцяе пакаленьне рыхтуюць для перадачы ўлады, каб надалей зьдзеквацца над мільёнамі грамадзян. Самі, б.яць, карыстаюцца ўсім замежным, наеў сьвіны лыч, а народ у галечы. Захрасьлі ў мінулым, калі самі былі маладымі, і астатніх прымушаюць жыць у іхных марах.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць