Грамадства1010

«Мяне калаціла, цяклі слёзы». Самалёт «Белавія», які ляцеў з Брэста ў Анталью, прыйшлося развярнуць над Расіяй

У панядзелак, 12 мая, «Белавія» пачала сезон палётаў у турэцкую Анталью з Брэста. Але пасажырам прыйшлося пахвалявацца — пасярод дарогі, калі паветранае судна пралятала над Расіяй, яго развярнулі назад. Пра гэта ў інстаграме расказала блогерка Крысціна Абубакірава, піша «Люстэрка».

Маршрут самалёта «Белавія», які ляцеў з Брэста ў турэцкую Анталью 12 мая 2025 года, але развярнуўся пасярэдзіне шляху. Скрыншот: flightradar24.com

Як піша Крысціна ў сторыс, самалёт памяняў курс прыкладна за тры гадзіны да прызямлення ў Турцыі:

«Пілот у мікрафон кажа: наш самалёт разварочваецца з тэхнічных прычын і ляціць у Мінск. Праз дзве гадзіны будзем у Мінску».

Ніякай дадатковай інфармацыі пасажырам не далі. Па словах блогеркі, «спалохаліся ўсе». А тыя, хто часта лётае, казалі, што «такое ўпершыню».

«І як бы я ні спрабавала сябе супакоіць, мяне калаціла, цяклі слёзы, — распавядала Крысціна. — У думках ужо развітвалася са сваёй сям'ёй. Гэта страшна, у галаве нават усплывала карцінка могілак. Але я рэальна старалася трымаць сябе ў руках і кантраляваць свае думкі. Проста сітуацыя — п**дзец».

У Турцыю беларуска ляцела разам з двума дзецьмі і мужам. Прызнаецца, што супакоілася пасля таго, як узяла малодшае дзіця на рукі. Дапамог і муж, які «не разводзіць панікі».

Па словах Крысціны, калі яна звярнулася з пытаннямі да сцюардэсы, тая запэўніла, што перажываць няма з-за чаго і што «калі б было нешта страшнае, вы б пра гэта ведалі, і мы б з вамі ўжо рыхтаваліся».

У выніку да таго часу, як самалёт павінен быў сесці ў Антальі (гэта значыць каля 20.00), ён прызямліўся ў Мінску. Усё прайшло добра, тлумачыць жанчына, але адзначае, што пры пасадцы моцна заклала вушы — не «як звычайна».

Праз паўтары гадзіны пасажыраў пакармілі, а новы самалёт далі да гадзіны ночы. Праблем з чаканнем не ўзнікла: малодшае дзіця заснула, старэйшая дачка гуляла з іншымі дзецьмі.

«Але калі я даведалася прычыну, праз якую нас вярнулі, я а**ела, не тое слова, — працягвае расказ Крысціна. — У нашым самалёце трэснула лабавое шкло, там, дзе сядзіць пілот. Вы проста ўявіце, сітуацыя 50/50, яно ж магло ўзарвацца!»

Блогерка Крысціна Абубакірава падчас дарогі ў Турцыю і вымушанай перасадкі ў Мінску, 13 мая 2025 года. Скрыншот сторыз у інстаграме Крысціны

Праўда, у прамым сэнсе ўзарвацца шкло не можа, але глыбокія расколіны ў ім сапраўды могуць спрычыніцца да разгерметызацыі судна. Праўда, часцей за ўсё трэскаецца адзін з пластоў шкла, падобныя выпадкі ўжо адбываліся з беларускімі самалётамі.

Напрыклад, у лістападзе 2022 года трэснула шкло самалёта Boeing 737-800, які ляцеў з Мінска ў Шарджу (горад у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах). Тады «Белавія» заяўляла, што расколіны «ўзнікаюць выпадковым чынам і не могуць быць спрагназаваныя авіякампаніяй», а прычына звычайна ў «стомленаснай напрузе» шкла.

«Растрэскванне покрыўнага пласта лабавога шкла кабіны пілотаў без пашкоджання сілавых элементаў не ўплывае на бяспеку палёту», — паведамляла тады кампанія.

Што кажуць у «Белавія»?

Каб даведацца дэталі, журналістка «Люстэрка» патэлефанавала ў даведачную «Белавія». Там сітуацыю пракаментаваць не змаглі. Са слоў супрацоўніцы, у яе ёсць інфармацыя толькі за сённяшні дзень.

У прыёмнай гендырэктара кампаніі таксама расказалі, што пра падобнае не чулі. Пры гэтым пра растрэскванне лабавога шкла самалёта «Белавія», які ляцеў 12 мая з Брэста ў Анталью, паведаміў тэлеграм-канал Aviaincident.

Інфармацыю пра гэта аўтары канала, па ўсёй бачнасці, атрымалі ад прадстаўнікоў Растоўскай зоны адзінай сістэмы арганізацыі паветранага руху Расіі (ЕС ОрВД). Там, у сваю чаргу, даведаліся пра здарэнне па пошце ад дыспетчара з цэнтра планавання і каардынавання Растоўскага занальнага цэнтра.

Згодна з гэтай інфармацыяй, 12 мая ў 16.48 борт «Белавія» далажыў аб расколіне на лабавым шкле з унутранага боку ў другога пілота і запытаў зніжэнне. У выніку судна вярнулася ў Беларусь і прызямлілася ў Мінску.

Каментары10

  • Пан Усялян
    14.05.2025
    Такое беларускае прозвішча Абубакірава, вельмі распаўсюджанае менавіта на Берасцейшчыне
  • Барадзед
    14.05.2025
    Колхозавиа.
  • Васёк
    14.05.2025
    А чо там?…есьли б паявилась атверсьцие ф сцикле шафёры самалёта как русския са знакам качества адзели бы шапки-ушанки, целагрэйки и лицели бы себе да цех туркаф а там жэ фсеравно станет циплее и можна раздзецца. А есьлибы на сцикле нарысавали знак качыства то АНО бы не треснула.

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць