Грамадства33

Пайшоў у банкруцтва рэстаран, які належаў сям'і Зінгмана. Даўгоў больш чым на мільён даляраў, а маёмасці на 389 рублёў

У пачатку 2025 года ў Мінску закрыўся прэміум-рэстаран італьянскай кухні Falcone, які працаваў на вуліцы Караля. Цяпер яго ўладальнік — кампанія «ВестБалт» — афіцыйна прызнаная банкрутам. У дачыненні да яе ўведзены ахоўны перыяд, каб праверыць інфармацыю пра фінансавыя праблемы, піша Office Life.

Фота: Relax.by

Кампанія «ВестБалт» была створана ў 2005 годзе. Спачатку яна належала беларускай фірме, але цяпер яе ўласнік — польскае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Кантрактус». Рэальна за спінай фармальных уладальнікаў стаяла сям’я Аляксандра Зінгмана — чалавека, цесна звязанага з Віктарам Шэйманам аперацыямі ў Афрыцы.

Сам рэстаран адкрыўся ў 2007 годзе і стаў вядомы сваёй італьянскай кухняй і гасцямі з ліку вядомых асоб, у тым ліку спеваком Энрыке Іглесіасам.

Часам у Falcone запрашалі шэф-повараў з Італіі, сярод іх быў нават уладальнік зоркі Michelin — Даменіка Акампора. Ён раней працаваў на такіх мерапрыемствах, як Grammy і MTV Awards.

У меню рэстарана былі дарагія стравы, напрыклад, марскі грабеньчык з крэмам «Сельдэрэй» за 110 рублёў або ялавічына «Вагю» з соусам «Джэк Дэніэлс» за 500 рублёў.

Фота: Relax.by

У студзені 2025 года рэстаран спыніў працу. Пазней кампанія падала заяву аб банкруцтве ў Эканамічны суд Мінска. Паводле дакументаў, яна павінна крэдыторам 630 тысяч даляраў і яшчэ каля 10,5 тысячы рублёў, а таксама мае запазычанасць перад работнікамі — больш за 1,4 мільёна рублёў. Пры гэтым яе ўласная маёмасць ацэньваецца ўсяго ў 389 рублёў.

Фота: Relax.by

Суд распачаў справу аб банкруцтве і ўвёў ахоўны перыяд для праверкі пададзеных звестак.

Каментары3

  • суворы беларускі бізнЭс)
    17.05.2025
    На мільён (амерыканскіх) дау́гоу́, а маёмасці на 120 далярау́!
    Во зінгманы абуваюць лахоу́!
  • Ёсік
    17.05.2025
    Дрэнна, што супрацоўнікам вінаватыя, астатняе - навошта адгружалі рэстарану, калі не атрымлівалі грошы за ранейшыя пастаўкі.
  • бабруйчанін
    17.05.2025
    суворы беларускі бізнЭс),
    Удакладню гэта " бізнэс у рБ" які дазваляют Зінгману Добкіну Шэйману Кныровічу....чамусці?????Дагэіуль Борьке Березоўскаму Іоське Кабзону...і танцору Эсамбаеву

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі1

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію3

Трамп заявіў, што Пуцін «стрымаў абяцанне» не абстрэльваць украінскія гарады на працягу тыдня10

Парк імя Чалюскінцаў рыхтуецца да рэканструкцыі — пачынаецца грамадскае абмеркаванне6

А можа лізаць ледзяшы ўсё ж карысна?

Ryanair заклікаў пасажыраў не лётаць у джынсах9

У Лівіі забілі сына Муамара Кадафі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі1

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць