Здарэнні11

У Налібоцкай пушчы назіраецца бэбі-бум

У табуне тарпанападобных коней з сакавіка з’явілася больш за 20 жарабятаў.

Папаўненне адбылося ў табуне тарпанападобных коней, завезеных у Налібоцкую пушчу з-за мяжы ў 2019 годзе. З сакавіка гэтага года нарадзілася ўжо больш за 20 жарабят, і новыя — на падыходзе, піша sb.by.

У заказніку адзначаюць, што кабыл з прыкметна акругленымі бакамі, якія вось-вось стануць матулямі, хапае.

Сёння ў нас звыш 200 тарпанаў, падлічвае намеснік дырэктара рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Налібоцкі» Сяргей Тумель:

— На самай справе іх было б яшчэ больш, але ў першую чаргу з клопатам пра іх камфорт, зручнасць з 2023 года мы пачалі рассяляць нашых конікаў па іншых прыродаахоўных установах Беларусі. Напрыклад, адправілі ў заказнік «Спораўскі», парк «Дыпрыз», «Белавежскую пушчу»… І, думаецца, гэта толькі пачатак аднаўлення ў нас папуляцыі гэтых коней.

Паглядзець на табун незвычайных коней прыязджаюць турысты не толькі з усёй Беларусі. Сяргей Тумель акцэнтуе ўвагу на правілах бяспекі для гасцей заказніка. Так, наведваць месцы пражывання тарпанаў можна строга ў суправаджэнні супрацоўнікаў «Налібоцкага». Нельга карміць і блізка падыходзіць да тарпанападобных коней, якія, як і задумана прыродай, павінны заставацца дзікімі.

Каментары1

  • Андрусь
    19.05.2025
    Шуневіч і ўсё "таварыства паляўнічых" ужо паціраюць далоні, уяўляючы як будуць стаяць адной нагой на забітым тарпанападобным кані, узняўшы ўгору стрэльбу, а потым павесць конскія галовы побач з ласінымі, дзічынымі ды казінымі на сцяну на лецішчы.

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мексіцы памёр адзін з найбуйнейшых наркабаронаў у гісторыі4

У Светлагорску рэканструююць ЦКК, дадаўшы новыя аб'екты

У Крамлі заявілі, што будуць далей ваяваць дзеля «міру на стагоддзі»5

У Бабруйску мужчына перарабляў сігнальныя пісталеты ў баявыя1

Як Джэнсэн Хуанг адкрыў Кітаю абводную дарогу да ўдзелу ў ШІ-гонцы5

У Гродне раварыст насмерць збіў пенсіянера2

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі пашкоджанняў Крымскага моста пасля ўкраінскай атакі5

Аляксандр Ярашук: Мяне бессэнсоўна ламаць — я не здраджу сваім прынцыпам і каштоўнасцям2

Беларус на юнацкай Алімпіядзе заваяваў бронзу ў брэйкінгу. Вось як яго сустрэлі дома2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»30

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць