Грамадства22

Ціманоўская паскардзілася, што яе былы муж вывез у Грузію сабаку і там пакінуў

Лёгкаатлетка Крысціна Цімановская расказала, што яе былы муж узяў з сабой сабаку і адвёз яго ў Грузію, а пасля там пакінуў. Цяпер яна хоча вярнуць свайго гадаванца і шукае чалавека, які мог бы перавезці сабаку самалётам. Адпаведная аб’ява з’явілася 22 мая ў фэйсбук-суполцы «Беларусы ў Варшаве».

Крысціна Ціманоўская з сабакам. Фота: фэйсбук

Па словах Крысціны, муж узяў сабаку без яе дазволу і амаль не клапаціўся пра яго ў Грузіі. Пасля ён паехаў у Беларусь, а сабаку проста пакінуў там. З дапамогай валанцёраў лёгкаатлетка цяпер рыхтуе ўсе дакументы для перавозкі, але не можа паехаць у Грузію сама з-за спаборніцтваў і трэніровак.

Сабаку плануюць вывезці ў чэрвені, Крысціна гатовая аплаціць білет таму, хто дапаможа з перавозкай. Сабака лёгкі — каля 4 кг, таму яго можна браць у самалёт.

Арсеній Зданевіч, муж Крысціны Ціманоўская, якая цяпер выступае за зборную Польшчы, спачатку жыў з ёй у Польшчы, а пасля разводу паехаў у Беларусь. Былая жонка абвінавачвала яго ў супрацоўніцтве з КДБ.

Каментары2

  • Вы
    22.05.2025
    там зусiм #банулiся?
  • Acab Кухар Віэтнамскі
    30.05.2025
    Крысьціначка Справядлівая, прывязу на абед, не непакойся

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць