Свет11

У Брытаніі знялі з продажу модныя лялькі-монстры Лабубу — праз іх здараліся бойкі паміж пакупнікамі

Прыхільнікі модных лялек Лабубу абураюцца ў сацсетках: вытворца зняў цацкі з усіх брытанскіх крам пасля паведамленняў пра бойкі пакупнікоў.

Лабубу на Канскім кінафестывалі. Фота: Raimonda Kulikauskiene / Getty Images

Кампанія Pop Mart, якая вырабляе цацкі-монстры, паведаміла Бі-бі-сі, што прыпыніла іх продаж ва ўсіх 16 сваіх крамах да чэрвеня, каб «прадухіліць любыя патэнцыйныя праблемы з бяспекай».

Прыхільніца Лабубу Вікторыя Калверт распавяла, што стала сведкай бойкі ў краме ў Стратфардзе на паўночным усходзе Лондана.

«Апынулася ў дурной сітуацыі — людзі біліся і крычалі, а мне было страшна».

Мяккія цацкі сталі трэндам TikTok пасля таго, як іх сталі насіць такія знакамітасці, як Рыяна і Дуа Ліпа.

Некаторыя эксперты па рознічным гандлі папярэджваюць, што прыпыненне паставак толькі ўзмоцніць попыт Лабубу — незвычайная цацка-монстр, яе стварыў мастак з Ганконга Касінг Лунг. Дзякуючы яго супрацоўніцтву з крамай цацак Pop Mart лялька здабыла велізарную папулярнасць і стала модным аксэсуарам.

У Брытаніі цэны на яе могуць вар'іравацца ад 13 з паловай да 50 фунтаў, а рэдкія асобнікі прадаюцца на анлайн-аўкцыёнах за сотні фунтаў.

Кампанія Pop Mart паабяцала, што распрацуе больш прымальную сістэму продажаў, каб вярнуць цацкі на паліцы крам.

Фанаты ў сацсетках абураныя рашэннем прыбраць лялек з рознічнага гандлю.

«Гэта ваша віна, вы распрадаяце іх патроху, што і выклікала гэты ажыятаж», — пракаментаваў пост Pop Mart у Instagram адзін з карыстальнікаў.

Іншыя абрынулі свой гнеў на перакупшчыкаў.

«Яны перапрадаюць Лабубу па 100 фунтаў за штуку, што абуральна. Як так атрымліваецца, што яны могуць купіць, а іншыя людзі не?!»

«Было даволі страшна»

Вікторыя Калверт распавяла, што ля крамы ўбачыла пакупнікоў, якія чакалі звонку з трэцяй раніцы, некаторыя начавалі ў намётах.

«Калі я прыйшла туды, вакол тоўпілася шмат людзей і панавала негатыўная атмасфера», — сказала яна.

«Людзі крычалі, што больш не засталося Лабубу. Я нават стала сведкай бойкі паміж работнікам і пакупніком».

Па словах Вікторыі, яна пайшла, таму што не адчувала сябе ў бяспецы: «было даволі страшна».

«Хоць ні адзін супрацоўнік Pop Mart не пацярпеў, мы вырашылі дзейнічаць загадзя і прадухіліць узнікненне любых патэнцыйных праблем з бяспекай», — паведамілі Бі-бі-сі прадстаўнікі кампаніі.

«Верагодна, гэта да лепшага», што Pop Mart прыпыніў продажу ў краме, лічыць Вікторыя.

На яе думку, некаторыя людзі ў пачатку чаргі былі перакупшчыкамі, таму што»як толькі яны атрымлівалі білет, які дазваляў купіць Лабубу, яны, па ўсёй бачнасці, перапрадавалі яго за 150 фунтаў». Джэйдзі, дырэктар па маркетынгу, якая публікуе відэа распакавання цацак Лабубу ў TikTok, абвінавачвае перакупшчыкаў у тым, што яны псуюць задавальненне ад трэнду.

«Я ўсё жыццё пражыла ў Лондане, і там поўна перакупшчыкаў, якія гэтым займаюцца», — сказала яна.

«Гэта сапраўды сумна, але для сапраўдных фанатаў гэта выдатная навіна і правільнае рашэнне, — сказала яна. — Цяпер я магу зайсці ў Pop Mart, не стоячы ў чэргах» Сюзана Стрытэр, кіраўнік аддзела фінансаў і рынкаў у Брытанскай інвестыцыйнай кампаніі Hargreaves Lansdown, лічыць, што да фанацкага ажыятажу прывялі абмежаваныя запасы цацак на базах Pop Mart і продаж лялек у закрытых скрынках.

«Велізарныя некантралюемыя натоўпы, якія збіраюцца ў дні, калі цацак у продажы мала, відавочна сталі сур'ёзным галаўным болем», — сказала яна.

Яна папярэдзіла, што прыпыненне продажаў, верагодна, прывядзе да росту попыту і актывізацыі гандлю ў анлайне, хоць лялькі там распрадаюцца за лічаныя секунды. Паводле яе, ёсць рызыка купіць падробленыя Лабубу.

Заснавальнік кансалтынгавай кампаніі Flourish Retail Сара Джонсан называе прыпыненне продажаў Лабубу «стратэгічным рашэннем». Такія калекцыйныя брэнды выкарыстоўваюць дэфіцыт як магутны інструмент, сказала яна.

«Лабубу вернецца на прылаўкі ў чэрвені, цяпер мы працуем над новым механізмам продажаў, які будзе лепш структураваны і больш справядлівы для ўсіх удзельнікаў», — паведамілі ў кампаніі Pop Mart. 

Каментары1

  • Ёсік
    24.05.2025
    Зорка носіць ляльку, патрэбна і мне, буду на зорку подобная. Якія людзі дуркаватыя, як глузды за.ралі сацсеткі.

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку3

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі13

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе39

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера9

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку3

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць