Грамадства1010

У Вілейцы выпускнікі прыехалі падзякаваць былой класнай, якая цяпер працуе на аўтазапраўцы — кранальнае відэа

Відэа з выпускнікамі, што прыехалі на аўтазапраўку падзякаваць сваёй былой класнай кіраўніцы, кранула карыстальнікаў тыктоку. Але разам з тым выклікала пытанні: чаму настаўніца, якую дзеці памятаюць і любяць, вымушаная працаваць на АЗС?

На відэа жанчына па імені Ганна Дзмітрыеўна, якая працуе на запраўцы, расплакалася, убачыўшы сваіх вучняў з кветкамі і падарункамі. У каментарыях людзі выказваюць захапленне дзецьмі і абурэнне сітуацыяй у сістэме адукацыі.

@peramoga.by Выпускники с букетом приехали поздравить свою бывшую классную, которая работает на автозаправке. #выпускники #последнийзвонок #вилейка #Вилейка #вилейскийрайон ♬ оригинальный звук - peramoga.by ᥫ᭡ - Шлях перамогі

«Да дрэннага настаўніка дзеці не прыйшлі б, малайцы», — піша Анастасія.

«Гэта гаворыць пра тое, якая нізкая зарплата ў настаўніка, і якія высокія маральныя каштоўнасці ў дзяцей», — дадае Наталля.

«Сорам і ганьба чыноўнікам ад адукацыі, якія вымусілі настаўніцу, да якой цягнуцца дзеці, сысці з адукацыі!» — піша Алена.

«Цяпер шмат маладых і класных настаўнікаў пайшлі з адукацыі — ці іх прымусілі сысці. Бо ты павінен жыць як настаўніца, якой 60 гадоў», — дадае каментатар Сяргей.

Каментары10

  • Жэка
    25.05.2025
    Мы ведаем, про што піша ваш "каментатар Сяргей" - яму б хацелася, каб настаўніцы вялі ў інтэрнэце дзейнасьць падобна мадэлям онліфанс. Але прафесія накладае пэўныя абмежаваньні, і іх трэба разумець.
    Таксама ўсе адэкватныя людзі разумеюць, чаго варты сапраўдны Настаўнік. І чаму моладзь бяжыць з рэжымных школ і іншых устаноў адукацыі.
  • бабруйчанін
    25.05.2025
    Годна па людзскі ...
  • —
    25.05.2025
    даведка, а у меня пренебрежение вызывают люди, которые с пренебрежением относятся к людям "маленьких" профессий

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі19

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі19

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць