Грамадства1616

Гігін анансаваў кардынальную змену выгляду будынка Нацыянальнай бібліятэкі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі, магчыма, у найбліжэйшыя гады кардынальна зменіць свой знешні выгляд. Як паведаміў генеральны дырэктар установы Вадзім Гігін на БелТА, цяпер ідзе праца над мадэрнізацыяй фасада будынка.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў Вадзіма Гігіна, першапачатковы праект бібліятэкі прадугледжваў усталяванне люстраных шкляных паверхняў, аднак гэтая ідэя так і не была цалкам рэалізаваная. Цяпер ідзе супрацоўніцтва з распрацоўшчыкамі, каб завяршыць задуманае.

Акрамя таго, плануецца абнаўленне інфармацыйнага фасада, які сёння тэхналагічна састарэў. Новае рашэнне павінна зрабіць фасад сучасным экранам з магчымасцю паказу якасных выяў, у тым ліку з выкарыстаннем энергаэфектыўных і нават энергагенеруючых тэхналогій.

Праект знаходзіцца на навукова-распрацоўчым этапе, і, паводле слоў Гігіна, на яго рэалізацыю спатрэбіцца не менш за два гады.

Ён таксама нагадаў, што ідэя пабудовы новага будынка бібліятэкі ўзнікла яшчэ ў канцы 1980-х гадоў, а ягоная рэалізацыя ў пачатку 2000-х стала «шляхам у невядомае» — смелым і рызыкоўным, але паспяховым крокам.

Каментары16

  • Барадзед
    28.05.2025
    Сквозь стеклянные фасады виднелись неоштукатуренные стены
  • Злы
    28.05.2025
    Няўжо знясуць нарэшце гэтае ўродства і нешта прыгажэйшае збудуюць?
  • р а д а р
    28.05.2025
    Всего лишь огромная полуоткрытая картонная коробка

Цяпер чытаюць

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме4

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Усе навіны →
Усе навіны

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы8

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр24

Галоўнага расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва адхілілі ад эфіру «Вестей недели»3

Арменія збіраецца ў найбліжэйшы час падаць заяўку на ўступленне ў ЕС5

«Усе, хто хацеў, працу знайшлі». Як жывуць беларускія айцішнікі ў Латвіі4

Вялікабрытанія і Францыя перадаюць Украіне сакрэтныя даныя для вытворчасці крылатых ракет SCALP. Для Крымскага моста?11

Мужчына думаў, што знайшоў добрую вакансію на нафтавай платформе ў Нарвегіі, але страціў грошы

«Кладзём на сумленне!» Чым жыве Вадзім Галыгін12

«Украіна іншая і свайго не аддасць». Зяленскі павіншаваў краіну з Днём незалежнасці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме4

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць