Грамадства1010

Брэсцкія памежнікі не прапусцілі без чаргі інваліда з Расіі — былога прэс-сакратара паліцыі Інгушэціі. Ён абураны

Расійскі блогер Назір Яўлоеў расказаў, як яго не прапусцілі без чаргі на памежным пункце ў Брэсце. Яўлоеў — інвалід першай групы, а стаяць у чарзе, кажа, давялося б суткі.

Яўлоеў па нацыянальнасці інгуш, раней ён працаваў прэс-сакратаром міністра ўнутраных спраў Інгушэціі — рэспублікі ў складзе Расіі. 

Інваліднасць першай групы ён атрымаў у 2008-м — пад дно яго машыны падклалі бомбу. Параненага мужчыну адвезлі ў бальніцу, яму давялося ампутаваць левую нагу. Апроч таго, яму выдалілі больш за 5 кілаграмаў кішачніка, на жываце ў яго ўжо 11 гадоў каластома.

На брэсцкім пераходзе Яўлоеў звычайна праязджаў без чаргі па расійскім пасведчанні інваліда (але ў яго ёсць і пасведчанне, якое выдала Германія). Гэта сапраўды магчыма для замежнікаў з дакументамі, у якіх пацвярджаецца, што чалавек мае 75-100% абмежавання жыццядзейнасці праз фізічны стан — у некаторых краінах гэтыя працэнты пішуць у даведках па інваліднасці.

У расійскім пасведчанні, якое мае Яўлоеў, прапісаная толькі першая група інваліднасці, без працэнтаў. Па беларускім законе, каб цябе прапусцілі без чаргі з першай групай, трэба, каб група была прапісаная менавіта ў пасведчанні, якое выдалі беларускія ўлады. Выглядае, аднак, што памежнікі заўжды ставіліся да Яўлоева з разуменнем, таму дазвалялі яму праехаць па расійскім пасведчанні.

У гэты раз, калі мужчына ехаў з Беларусі ў Польшчу, не абышлося без праблем:

«Пад’язджаю туды. Яны забіраюць у мяне гэты дакумент, пайшлі з кімсьці размаўляць. Потым падыходзіць [памежнік] і кажа — маўляў, трэба, каб інваліднасць была ад 75 да 100 працэнтаў. [Але] ў расійскіх пасведчаннях не ставяцца працэнты, там ставіцца група».

Памежнікі сказалі Назіру, што трэба перакласці пасведчанне на рускую ці беларускую мову, але ён адзначыў, што яно і так выдадзенае на рускай мове. Тады яму адказалі, што ехаць без чаргі ён не мае права, і адправілі ў агульную чаргу — маўляў, будзеце стаяць суткі.

Яўлоеў запісаў тыкток амаль на 115 тысяч праглядаў, дзе расказаў пра гэтую гісторыю. Ён звярнуўся да Лукашэнкі і «кампетэнтных органаў». Паводле слоў мужчыны, памежнікі сказалі яму перакласці на рускую ці беларускую мову яго нямецкае пасведчанне інваліда і засведчыць яго натарыяльна, бо ў тым дакуменце прапісаныя тыя самыя 100% страты здароўя.

Пасля ночы на памежным пункце Яўлоеў усё ж вырашыў перакладаць пасведчанне, для гэтага ён знайшоў натарыуса праз інтэрнэт. А яшчэ Назір пазваніў у памежны камітэт, дзе яму і расказалі, што яму яшчэ раз патлумачылі: ён як замежнік можа праехаць без чаргі толькі з пасведчаннем, дзе прапісаныя тыя самыя працэнты.

Сваё абурэнне мужчына выказаў у новым тыктоку:

«А калі б у мяне не было гэтага дакумента? Вось не існавала б той інваліднасці, якая ў мяне ёсць з боку Германіі, што тады рабіць? Нейкі нонсэнс».

Па перакладзеным пасведчанні Яўлоева прапусцілі без чаргі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • Filipp
    31.05.2025
    Вось як ні кажы, а нават праз 20ты год закон у Беларусі, і"закон' ў Расеі, гэта розныя рэчы.
  • Яніна
    31.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Неінгуш
    31.05.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У дзень пачатку Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму УСУ атакавалі найбуйнейшы нафтавы тэрмінал у порце горада12

У дзень пачатку Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму УСУ атакавалі найбуйнейшы нафтавы тэрмінал у порце горада

Усе навіны →
Усе навіны

Баявую машыну «Тэрмінатар» у Расіі назвалі імем дзеда Пуціна7

На Палессі пройдзе фестываль барсукоў — са стэндапам і рознымі цікавосткамі1

Радыеактыўны імплант у мозгу страхуе ад вяртання ракавай пухліны. Людзі выжываюць часцей

Па вяртанні з Польшчы арыштавалі былога супрацоўніка КДБ. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»18

У Германіі забралі дапамогу ў беларускі, якая сышлася з гаспадаром здымнай кватэры. Данос напісаў яе зніклы без вестак муж6

Наступствы начной атакі РФ у Падольскім раёне Кіева ФОТЫ5

ЗША вядуць перамовы аб пашырэнні размяшчэння ядзернай зброі ў Еўропе2

У Беларусі вызначылі тры пляцоўкі для могільніка радыёактыўных адкідаў2

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень пачатку Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму УСУ атакавалі найбуйнейшы нафтавы тэрмінал у порце горада12

У дзень пачатку Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму УСУ атакавалі найбуйнейшы нафтавы тэрмінал у порце горада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць