Грамадства4848

Колькі часу займае выдача пашпарта новай Беларусі? Былы каліновец расказаў, як атрымліваў дакумент

Былы дабраахвотнік Аляксандр Клачко апублікаваў у сацсетках фота з уласным пашпартам новай Беларусі. Распыталі Аляксандра, чаму ён вырашыў аформіць дакумент і што для гэтага трэба было зрабіць.

Фота: Instagram / klasby84

Клачко тлумачыць, што для яго ў гісторыі з пашпартам новай Беларусі галоўнае — ідэйны складнік:

«У гэтым праекце я бачу беларускую нацыянальную ідэю. Таксама ўсё, што дрэнна для рэжыму Лукашэнкі, добра для беларусаў, а паспяховая рэалізацыя гэтага праекта максімальна аслабляе рэжым. Падмена рэжымных інстытутаў, дакументаў, якія можа выдаваць рэжым, прыводзіць да яго слабасці».

На думку Аляксандра, ідэя пашпарта — адна з тых канцэпцый, якія могуць аб’яднаць і натхніць беларусаў. Для гэтага трэба, каб выдаваліся новыя пашпарты, працэс працягваўся, і з’яўляліся краіны, якія будуць гэты пашпарт прызнаваць. Такі поспех, кажа Клачко, быў бы вельмі важны цяпер, калі беларусы часта страчваюць надзею на лепшае. І ў дэмакратычнай Беларусі, лічыць Аляксандр, гэты пашпарт дакладна стане дзейным.

«Калі ўсё атрымаецца, то ў пашпарта будзе і практычная функцыя. Гэта будзе неабходны дакумент для нас, беларусаў замежжа, хто не атрымаў уцякацтва, каб можна было як мінімум перасякаць межы».

Працэс атрымання просты, расказвае Клачко. Для пачатку трэба зайсці на сайт belarus-passport.com і націснуць на кнопку з надпісам Apply for pre-registration. Далей сістэма папросіць аплаціць 7 еўра за верыфікацыю.

Каб верыфікаваць сябе, спатрэбіцца фатаграфія афіцыйнага беларускага пашпарта, пратэрмінаваны таксама падыдзе. Да яе трэба будзе дадаць фота дазволу на жыхарства ў краіне пражывання і сфатаграфавацца самому.

Пасля верыфікацыі чалавеку паведамяць, ці яна пройдзеная паспяхова. Калі ўсё добра, трэба будзе заплаціць 90 еўра за выраб пашпарта і зарэгістравацца на здачу біяметрычных даных — паводле слоў Аляксандра, гэта магчыма зрабіць у Вільні, Кіеве і Варшаве.

Сам Клачко здаваў адбіткі пальцаў у Беларускім пашпартным цэнтры ў Вільні. Расказвае, што чаргі на здачу не было — заўважыў толькі яшчэ аднаго чалавека. Далей трэба пачакаць некалькі працоўных дзён, і пашпарт будзе гатовы. У выпадку Аляксандра ад рэгістрацыі на сайце да атрымання пашпарта прайшоў тыдзень.

Аляксандр кажа, што ў гатовым пашпарце «ўзровень беларускасці зашкальвае», і для Клачко гэта важна. Калі параўнаць гэты пашпарт з афіцыйным беларускім пашпартам, у дзяржаўнай версіі дакумента няма столькіх нацыянальных элементаў, як у пашпарце новай Беларусі. Напрыклад, на вокладцы новага пашпарта ёсць Пагоня і элемент слуцкага пояса, а ўнутры — гімн БНР і беларуская лацінка. На старонках пашпарта — выявы беларускіх мясцін.

Клачко знаходзіць для сябе ў гэтым пашпарце яшчэ адзін сэнс. Для яго, калі ён ехаў ваяваць ва Украіну, шмат у чым было важна далучыцца да гістарычнай падзеі — такая ж логіка працуе і тут:

«Пашпартны праект — гэта не толькі ідэя і практычнае прымяненне, бо патэнцыйна гэта трэвел-дакумент і паўнавартасны беларускі пашпарт. Для мяне гэта таксама вельмі важная гістарычная падзея, якая ўжо адбылася і ўвойдзе ў гісторыю незалежнай Беларусі, як у свой час увайшоў пашпарт БНР. Усведамляю, што не ўсе мяне зразумеюць, але для мяне гэта важна — быць датычным да гістарычных працэсаў, якія ўплываюць на лёс Беларусі.

Чым бы гэты праект ні скончыўся, ён ужо фактычна рэалізаваны ў фізічным выглядзе, то-бок дакумент адпавядае ўсім патрабаванням да стандартнага пашпарта любой краіны свету».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары48

  • Невеработны
    31.05.2025
    "Усё, што дрэнна для рэжыму Лукашэнкі, добра для беларусаў..."
    У гэтага хлопца ўсё нармальна з галавой? Ці гэта ён такі ідэйны, што згарэў сарай - гары і хата?
    Лукашэнка трымае ў закладніках нашых грамадзян з пісталетам ля скроні, Саша, прачніся! Ты хочаш дзейнічаць па прынцыпе Пуціна на Дуброўцы, калі пазабівалі сотні мірных жыхароў разам з тэрарыстамі?
    Справамі трэба займацца, а не ў паперках ідэю нацыянальную шукаць!
  • галаперыдол
    31.05.2025
    Невеработны, усе добра кажа. Тое што пабудаваў лука за 30 гадоў трэба цалкам на нова рабіць. Можна сказаць на нова абвяшчаць аб стварэнні краіны. Бо лукашэнскаўская Беларусь - гэта сомалі ў цэнтры Еўропы
  • Ганаруся
    31.05.2025
    Маадзец!

Цяпер чытаюць

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве затрымалі беларуса з фальшывым пасведчаннем кіроўцы3

У Мінску дабудоўваюць сучасны дзіцячы садок з басейнам

Памілаваныя 20 палітвязняў14

Мінабароны паказала, як «Арэшнік» заступаў на баявое дзяжурства7

Закрываецца вядомая бургерная на Кастрычніцкай у Мінску4

«Пасля развалу СССР адмовіўся мяняць пашпарт». Гісторыя Славы Э., якога знайшлі ў доме з сабакамі, атрымала працяг2

У Беларусі здабылі рэкордны аб’ём нафты

Мілеўскі: Самае складанае — жыць як Раналду. Мне ж трэба выпіць піва, выпіць віна

Сіла тыктока. Жанчына паскардзілася на павольны інтэрнэт ад «Белтэлекама» — там раптам адрэагавалі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць