Усяго патроху

У Гродзенскім заапарку ліса-бабуля стала мамай для малых лісянят ВІДЭА

У Гродзенскім заапарку расказалі цёплую кранальную гісторыю, як адзінокая састарэлая ліса дапамагла двух лісянятам пачаць новае жыццё. 

Скрыншот з відэа

Дзесяць гадоў таму ў заапарку з'явілася маленькая ліса, якую назвалі Жасмін. Яна хутка прыжылася, асвоілася і нават некалькі разоў нараджала лісянят, стаўшы сапраўднай мамай. З часам Жасмін састарэла, пасля чаго больш маладзейшыя і мацнейшыя суродзічы пачалі яе крыўдзіць. Таму супрацоўнікі заапарка вымушаны былі перасадзіць Жасмін у асобны вальер, дзе яна пражыла некалькі гадоў адна.

Сёлета ў заапарк прывезлі дзвюх малых лісічак, якія ў прыродзе непазбежна загінулі б. Адна з іх з паламанай лапкай была знойдзена ў падвале разбуранага дома. Другую, галодную і змучаную, выратавалі супрацоўнікі адной з гродзенскіх устаноў. Пасля ўсіх неабходных фармальнасцяў лісянят прывезлі ў заапарк.

Маленькія лісічкі цяжка перажывалі пераезд. Лісяня з паламанай лапкай было вельмі агрэсіўным, таму атрымала імя Люка (раней яе хацелі назваць Злюка, але ад першай літары адмовіліся). Другая лісічка, Іда, была слабой, знясіленай і часта плакала.

Для супрацоўнікаў гэта стала нечакансцю, бо звычайна лісы ў няволі прыжываюцца добра. Урэшце вырашылі рызыкнуць і падсяліць дзяцей да старой Жасмін.

І здарыўся маленькі цуд — лісяняты, убачыўшы дарослую лісу, супакоіліся і ажывіліся. Іда перастала плакаць, а Люка з агрэсіўнай лісы ператварылася ў вясёлую і гуллівую. Жасмін спачатку паставілася да новых суседак з недаверам, але хутка ў ёй прачнуўся мацярынскі інстынкт. Да канца дня ўсе трое (сытыя, задаволеныя і спакойныя) спалі разам, закручаныя ў клубочак.

Цяпер Жасмін, Люка і Іда жывуць у ветэрынарным корпусе, але неўзабаве пераедуць на «Бабулін дворык», дзе іх змогуць пабачыць госці заапарка. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў8

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр псіхатэрапеўт Ігар Длужнеўскі4

Беларускую навукоўку пакаралі на Тайвані за п'яную язду на скутары па тратуары7

Арына Сабаленка нечакана прайграла ў Пекіне 34‑й ракетцы свету8

Маладая настаўніца звольнілася са школы і з’ехала ў Батумі. Але завуч усё роўна напісала на яе заяву ў міліцыю за эфіры ў тыктоку15

У расіяніна скралі навушнікі ў цягніку Мінск-Масква — цяпер яны ўсплылі ў Баранавічах5

Кнігавыдавец Зміцер Колас расказаў, як атрымаў французскія ордэны за літарутуру і як лёс звёў яго з Дубаўцом3

Што цяпер адбываецца ў Іркуцкай вобласці, дзе лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы?5

У калоніі ў Наваполацку памёр віцебскі псіхіятр Ігар Пасноў13

Хуткасны цягнік паміж вакзалам і аэрапортам у Мінску запусцяць праз 2‑3 гады6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў8

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць