Эканоміка9090

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Еўрапейская камісія падрыхтавала новы, ужо 18-ы, пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі за агрэсію супраць Украіны. Сярод прапановаў — поўная забарона на аперацыі з беларускімі банкаўскімі структурамі. Пра гэта «Радыё Свабода» даведалася ад інфармаваных крыніц у Брусэлі.

Фота ілюстрацыйнае

18-ы пакет санкцый накіраваны на далейшае абмежаванне вайскова-прамысловага патэнцыялу Расіі, якая ад 2022 года вядзе поўнамаштабную вайну супраць Украіны. Беларусь уключаная ў пакет санкцый, бо падтрымлівае расійскую агрэсію.

У падрыхтаваным пакеце санкцый фігуруюць чатыры беларускія кампаніі, што дзейнічаюць у галіне абароны і вайсковай прамысловасці. Іх публічна назавуць пазней. Еўракамісія прапануе замарозіць іхнія актывы і забараніць весці бізнэс у межах ЕС.

Акрамя гэтага, Еўракамісія таксама прапанавала пашырыць сектаральныя абмежаванні для Беларусі. Сярод іх поўная забарона на аперацыі з беларускімі банкаўскімі структурамі, якая раней тычылася толькі фінансавых паведамленняў (de-SWIFTing — адключэнне ад міжнароднай сістэмы банкаўскіх міждзяржаўных разлікаў SWIFT, якое істотна абмяжоўвае магчымасці банкаў праводзіць аперацыі за мяжой), а цяпер ператвараецца ў поўную забарону транзакцый.

Таксама ўпершыню пад забарону трапляе імпарт узбраенняў з Беларусі ў ЕС.

Каб узмацніць кантроль за магчымым абыходам абмежаванняў, ЕС прапануе пашырыць спіс тавараў і тэхналогій, што могуць выкарыстоўвацца для ўмацавання беларускай вайсковай і прамысловай базы. У прыватнасці, ідзе гаворка пра машыны, хімікаты, асобныя віды металаў і пластыкаў. Забараняецца таксама транзіт шэрагу тавараў праз тэрыторыю Беларусі.

Як тлумачыць еўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода Рыкард Юзвяк, распрацаваны Еўракамісіяй 18-ы пакет санкцый мусяць узгадніць прадстаўнікі ўсіх 27 краін Еўрасаюза. Прыняцце дакумента чакаецца цягам чэрвеня.

У папярэднім, 17-м пакеце, зацверджаным Радай ЕС сёлета 20 траўня, у прыватнасці, былі ўведзеныя санкцыі супраць Мінскага завода колавых цягачоў (МЗКЦ). У абгрунтаванні гаварылася, што «Мінскі завод колавых цягачоў — беларускае вайскова-прамысловае прадпрыемства, якое распрацоўвае вайсковую тэхніку для Узброеных сілаў РФ і падтрымлівае абараназдольнасць Расіі».

Улетку 2024 года Еўрасаюз абвясціў пра сектаральныя санкцыі супраць Расіі і Беларусі. Тады ўжо быў уведзены шэраг абмежаванняў супраць беларускай фінансавай сістэмы:

  • абмежаванне доступу да SWIFT для Белаграпрамбанка, Банка Дабрабыт і Банка развіцця Рэспублікі Беларусь, а таксама іх беларускім даччыным структурам;
  • забарона аперацый з Нацыянальным банкам Беларусі, звязаных з кіраваннем рэзервамі або актывамі, а таксама дзяржаўным фінансаваннем для гандлю з Беларуссю і інвестыцый у Беларусь;
  • забарона лістынгу і аказання паслуг стасоўна акцый беларускіх дзяржаўных арганізацый на гандлёвых пляцоўках ЕС;
  • істотнае абмежаванне фінансавых паступленняў з Беларусі ў ЕС, забарона прымаць дэпазіты, якія перавышаюць 100 000 еўра, ад беларускіх грамадзян або рэзідэнтаў Беларусі, трымаць рахункі беларускіх кліентаў у цэнтральных дэпазітарыях каштоўных папер ЕС, а таксама прадаваць каштоўныя паперы, намінаваныя ў еўра, беларускім кліентам;
  • забарона пастаўкі ў Беларусь банкнот еўра.

Каментары90

  • .
    10.06.2025
    Прекрасно!, и, конечно же, ждем стандартный набор комментов про "так вам и надо" от наших дорогих эмигрантов.
  • Зачем русскому деньги
    10.06.2025
    Прекрасно!, много на себя берёте, товарищ налогоплательщик режима, деньги-брызги, вы в родной гавани, в русском мире, неужели вы не понимаете всю красоту момента!
  • Влад
    10.06.2025
    Отлично, с полного отключения от СВИФТ всех белорусских банков надо было начинать в 2020 ещё! Вот это реальные санкции будут, быстро выпустят всех!

Цяпер чытаюць

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці3

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Шаціліна больш не ўзначальвае Місію дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне9

У гарах Кыргызстана знайшлі пусты намёт зніклых альпіністаў, сярод якіх двое беларусаў1

Не толькі малітвы. Ксёндз Юрый Санько — пра TikTok, храп на імшы і гульні ў вольны час

Настасся Касцюгова зламала нагу — ехала на самакаце па Варшаве, калі насустрач вылецела аўто34

Пальчыс заклікаў не перапісваць гісторыю 2020 года: Не шукайце лжывых версій мінулага47

У Кобрыне адбылася аварыя з удзелам двух міліцэйскіх аўто ФОТЫ15

Дарафеева захапляецца Грэцыяй, а Лебедзева лашчыць капібар у Тайландзе. Дзе адпачываюць лукашэнкаўскія зоркі?8

Насупраць ЗАГСа Савецкага раёна Мінска адкрылася тэматычная зона адпачынку «Шлях да шчасця»5

Унікальныя здымкі будаўніцтва Старога моста ў Гродне. Хто фатаграфаваў небяспечныя кесоны, у якіх людзі рызыкавалі на дне Нёмана, каб паставіць апоры? ШМАТ ФОТА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці3

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць