Грамадства1212

«Вакол вайна, вакол бушуе. Вазьміце Фінляндыю». Лукашэнка прачытаў кіношнікам лекцыю па міжнародным становішчы

На нарадзе па развіцці нацыянальнага кінематографа Лукашэнка, як адзначыла дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА, «агучыў актуальную палітінфармацыю пра сучасныя геапалітычныя выклікі і абстаноўку вакол краіны». Лекцыя была пабудаваная паводле геаграфічнага прынцыпу — з поўначы на поўдзень.

«Бог нас збярог і дапамагае нам захаваць гэты кавалак. Паглядзіце, вакол вайна, вакол бушуе. Вазьміце Фінляндыю. Я пагружаны ў гэтую палітыку. Выбачайце, што вам палітінфармацыю гэтую чытаю. Вось Пуцін Мне кажа: «Слухай, жылі нармальна». Кажа, у краму ездзілі туды нашы людзі, усё было нармальна, жылі. Не, ім трэба было ўступіць у НАТА», — заявіў Лукашэнка, пачаўшы сваю характарыстыку складанай міжнароднай сітуацыі з самай поўначы.

Пасля пад ягоны аналіз трапіла сітуацыя ў Балтыйскім моры і гандлю праз яго:

«Ніжэй апускаемся. Цяпер ужо пагаворваюць пра тое, каб блакаваць Балтыйскае мора, — працягнуў Лукашэнка. — Каб гандлёвыя караблі, у тым ліку і нашы [не прапускаць]. Мы ж гандлюем цяпер не праз Літву і Латвію, як раней, — шалёныя гэтыя нас туды не пускаюць. Мы гандлюем праз Ленінград па Балтыцы. — Вось, мы, [кажуць апаненты], закрыем недзе ў Даніі праход. Што ж, мы дазволім, каб з нас здзекаваліся, здзекаваліся? Вайсковыя караблі будуць суправаджаць гандлёвыя судны».

Далей Лукашэнка перайшоў да сітуацыі ў непасрэдных суседзяў — краінах Балтыі:

«Апускаемся ніжэй — Прыбалтыка, балтыйскія тры дзяржавы, Польшча. Ну гэтым тром, ім-то чаго не хапала? Я бачыў, як гэта было. Ім усё туды, як у народзе нашым кажуць, «перлі ўсе». Для таго каб паказаць, што ўскраіны ў Савецкім Саюзе развіваюцца і гэтак далей. Высокатэхналагічныя былі рэспублікі. Парты, жыві — не хачу. Гандлявалі, велізарны аб'ём рэсурсаў. Што не хапала? Ну добра, вы хочаце самастойна. Мы таксама хочам жыць самастойна. Навошта вы плюеце ў наш бок?»

Чым далей на поўдзень — тым менш у Лукашэнкі заставалася слоў, каб акрэсліць усю бязрадаснасць сітуацыі:

«Апускаемся ніжэй. Пра Польшчу гаварыць не хачу. Ведаеце. Яшчэ ніжэй вайна — Украіна. Яшчэ ніжэй — на Каўказе, яна не скончылася».

Урэшце ён падсумаваў, для чаго ўсё гэта раней гаварылася:

«Я да чаго гэта кажу: і вось тут гэты астравок. Вы думаеце, нам спакойна жыць дадуць? Не, гэта каштуе каласальнага напружання. Перш за ўсё прэзідэнта, прабачце за нясціпласць. Ну дык вызваліце мяне ад таго, каб здымаць фільмы».

Каментары12

  • паглядзіце на ВУП Балтаў ў 80е і сёння . Гэта як Афрыка і ЭЗ.
    10.06.2025
    " cавецкім cаюзе развіваюцца і гэтак далей. Высокатэхналагічныя былі рэспублікі. Парты, жыві — не хачу. Гандлявалі, велізарны аб'ём рэсурсаў. Што не хапала?"

    казка дзеля маскоўскіх імперыялістаў , паглядзіце на ВУП Балтаў ў 80е і сёння . Гэта як Афрыка і ЭЗ.
  • падтрымка НАТА 90% , ў мяне жонка фінка
    10.06.2025
    "Ну добра, вы хочаце самастойна. Мы таксама хочам жыць самастойна. Навошта вы плюеце ў наш бок?»"

    тут згодны , на 100%, . Блакада Беларусі , пра - Маскоўская ў прынцыпе стратэгія .

    a Наконт Фіндладызацый , тут гэта бруднае слова , каланіяльная залежнасць ад афра- азіцкай (K. Marx) імперыі , такое сабе , ў мяне жонка фінка, і дзеці на палову фіны, падтрымка НАТА 90+ %
  • Мх
    10.06.2025
    Ленінград, "у Савецкім Саюзе", "нашы" караблі не пускаюць... Ён сапаўды ўжо бачыць Беларусь расейскім рэгіёнам. "Пра Польшчу і гаварыць не хачу, былі ж ускраінай СССР, усё нармальна было, не захацелі ісці ў НАТА". Без каментароў.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць