Грамадства4141

«У нас усе размаўляюць на рускай мове». Дзіцячы цэнтр не ўзяў на працу жанчыну, бо яна размаўляе па-беларуску

«Што, я павінна пераканаць кліентаў, што іх дзеці павінны слухаць заняткі на беларускай мове?»

Фота: дзіцячы цэнтр развіцця «Kids. Сокровища нации»

У сацыяльных сетках актыўна абмяркоўваюць выпадак, які адбыўся з жанчынай, якая спрабавала працаўладкавацца ў дзіцячы цэнтр развіцця «Kids. Сокровища нации». У цэнтры ўдакладнілі, ці заўсёды кандыдатка размаўляе на беларускай. А калі атрымалі станоўчы адказ, параілі шукаць іншае месца працы, бо ў іх усе размаўляюць выключна на рускай.

«Kids. Сокровища нации» — гэта сетка цэнтраў развіцця для дзяцей і падлеткаў, якая працуе ў Мінску і Фаніпалі.

Чытачка «Нашай Нівы» патэлефанавала туды, каб даведацца, ці сапраўды адмова ад адной з дзяржаўных моў — гэта прынцыповая пазіцыя. Дырэктарка цэнтру Людміла Жук на пытанне адрэагавала вельмі эмацыйна.

«Я спытала чалавека, ці гатова яна выкладаць на рускай мове. Бо ёсць жа ў нас дзеці, якім годзік, два. Што, я скажу ім і бацькам: «А сёння наша настаўніца размаўляе толькі на беларускай»?! І мамы такія: «Дык а мы не размаўляем на беларускай у жыцці, нам бы на рускай дзяцей навучыць размаўляць!»

Людміла сцвярджае, што гатовая была прапанаваць беларускамоўнай кандыдатцы весці беларускамоўны гурток (зараз у цэнтры такога не існуе), але праз скандал у сацсетках ужо нічога не хоча. Але пры гэтым пацвярджае: яна сапраўды параіла жанчыне шукаць беларускамоўны дзіцячы цэнтр.

Дырэктарка вельмі раззлаваная тым, што яе рашэнне абмяркоўваюць у сацыяльных сетках. Яна кажа, што ёй тэлефануюць і пішуць розныя людзі, якія абураны сітуацыяй. Людміла Жук лічыць: як кіраўнік яна мае права абіраць, каго браць на працу. Кажа, што паважае беларускую мову, але не разумее, якое дачыненне адна з афіцыйных моў Беларусі мае да яе цэнтра.

Нагадаем, што артыкул 14 Працоўнага кодэкса забараняе дыскрымінацыю па мове.

«Што, я павінна пераканаць кліентаў, што іх дзеці павінны слухаць заняткі на беларускай мове? Напрыклад, у мяне гурток хуткачытання. Я кажу настаўніцы: «Выкладайце, калі ласка, на рускай». Калі яна адмаўляецца, я што, павінна канспекты на беларускую мову перакласці, ва ўпраўленні іх узгадніць, у дэпартаменце ўсюды сказаць, што ў мяне цяпер беларускамоўны цэнтр, бо нехта хоча выкладаць на беларускай?!

Людміла падкрэслівае: у яе ўсе дакументы на рускай мове, яе дзеці вучацца на рускай і ў цэнтры будзе руская.

«Я паважаю Беларусь, я ў ёй жыву, паважаю беларускую мову. Але ў нас вось так вось, усе пытанні вышэй туды задавайце. Ну да чаго хочаце мяне схіліць? Каб я пераклала назву цэнтра і зрабіла «Скарбы нацыі»? Не разумею, навошта гэтыя размовы».

Каментары41

  • A-йой
    11.06.2025
    Дажылiся....
  • Якой менавіта нацыі служыць?
    11.06.2025
    Пытаньне рытарычнае
  • М
    11.06.2025
    Але ў нас вось так вось, усе пытанні вышэй туды задавайце.
    ----------
    Намёк на тое, што ўлада чужая, руская, дык і мова руская. Пытаньне беларусы русской власти задалі ў 2020-2021 гг., адказ пачулі.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць