Эканоміка22

Найбуйнейшы ў Беларусі пелетны завод спыняў працу праз санкцыі. Цяпер «арыентуецца на ўнутраны рынак»

«Самы буйны ў Беларусі пелетны завод, які быў адкрыты ў 2020 годзе ў Мазыры, спыняў вытворчасць. Пра гэта даведаўся «Флагшток» з публікацыі ў мазырскай раённай газеце, якая паведаміла пра аднаўленне працы завода.

Пелетны завод у Мазыры. Фота: БелТА

Пры запуску вытворчасці паліўных гранул на базе Мазырскага вопытнага лясгаса планавалася, што прадукцыя будзе пастаўляцца, у асноўным, на рынак Еўрасаюза. Аднак «санкцыйная палітыка прывяла да таго, што планы давялося карэктаваць», канстатуе газета Мазырскага райвыканкама.

Як паведамлялася раней, у Гомельскай вобласці ў 2020-2022 гадах былі адкрытыя тры пелетныя заводы з разлікам на экспарт у еўрапейскія краіны. Але з пачаткам расійскага ўварвання ва Украіну з тэрыторыі Беларусі прадукцыя дрэваапрацоўкі краін-агрэсараў трапіла пад санкцыі і экспарт пелетнага паліва стаў немагчымы.

Да гэтага 95% прадукцыі мазырскага прадпрыемства ішло на экспарт — завод зарабляў валюту. У 2023-2024 гадах — толькі на ўнутраны рынак. «Тут ужо была іншая цэнавая палітыка і мізэрныя аб'ёмы», — прызнала дырэктарка прадпрыемства Алеся Сіліч.

Паводле яе слоў, пасля аднаўлення вытворчасці ў 2025 годзе «ўжо прапрацавалі магчымасць паставак паліўных гранул на экспарт у краіны далёкага замежжа». Якіх — не ўдакладняецца:

«З сакавіка 2025 года з мэтай вывучэння попыту мы пачалі адпраўляць прадукцыю невялікімі пробнымі партыямі ў краіны далёкага замежжа».

Пры гэтым дырэктарка адзначыла, што «пакуль у большай ступені арыентуемся на ўнутраны рынак», паколькі «ў рэспубліцы паэтапна рэалізуецца праграма па мадэрнізацыі і пераўзбраенні кацельняў на мясцовыя віды паліва».

Раней прадукцыю пастаўлялі на экспарт. Фота: БелТА

Таксама кіраўніца прадпрыемства прызнала, што лясгас дагэтуль не выплаціў крэдыты, узятыя на рэалізацыю праекта:

«У сілу абставін, якія склаліся, прадпрыемства было перакрэдытавана пад гарантыю ўрада з адтэрміноўкай плацяжу на адзін год, а з ліпеня бягучага года мы пачнем самастойна спраўляцца з крэдытнымі абавязацельствамі».

Пры рэалізацыі прадукцыі на ўнутраным рынку запланаванай выручкі ў прадпрыемства ў любым выпадку не будзе: для беларусаў пелеты цяпер каштуюць у 4 разы танней, паведамляў лясгас, рэкламуючы свой тавар.

Каментары2

  • Аскольд
    12.06.2025
    пхахаха, сипатый клоун со своей кликой рассказывали , что Санкции на пользу.
  • Зпад Пинску
    13.06.2025
    Дорого ваши пелеты .
    А по нормальной цене всем не продают.Надо и прописаться, и поклониться,и справок набрать

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць