Эканоміка22

Беларусь не змагла знайсці замену еўрапейскім рынкам для продажу пелет

Адзіны тавар дрэваапрацоўкі, для якога Беларусь пакуль не змагла знайсці новых рынкаў збыту, каб замясціць рынкі еўрапейскіх краін, што выпалі з-за санкцый, — гэта паліўныя пелеты. Пра гэта распавёў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік, піша Office Life.

Фота: pexels.com

Паводле яго слоў у эфіры БТ, з-за кліматычных умоў паўднёвым краінам паліўныя пелеты не патрэбныя. Гэта быў прэміум-тавар для еўрапейскага рынку — пры развіцці ў нас вытворчасці пелет арыентаваліся ў першую чаргу на яго ёмістасць, а гэта — 3 млн т на год.

Цяпер Беларусь вырабляе 900 тыс. т на год, і, па словах Куліка, да санкцый па прадукцыю пелетных прадпрыемстваў «чарга стаяла».

Цяпер пошук новых рынкаў збыту і выбудоўванне новых лагістычных ланцужкоў для экспарту пелет — задача нумар адзін для Мінлясгаса. Ёсць планы і на ўнутраны рынак: на думку міністра, калі ў Беларусі мадэрнізаваць каля 540 кацельняў, яны змогуць спажываць 100 тыс. т пелет на год, гэта значыць 1/9 ад агульнага аб'ёму вытворчасці.

У цэлым жа дрэваапрацоўка змагла пераарыентавацца на новыя рынкі збыту — у прыватнасці, павялічыліся пастаўкі ў Кітай.

З чэрвеня 2022 года экспарт беларускіх піламатэрыялаў расце: калі да гэтага кожны месяц экспартавалася 60 тыс. кубоў, то ўжо ў ліпені 2022 года гэты аб'ём вырас да 77 тыс.

Са слоў Куліка, прафіцыт лесу ў краіне дасягнуў 2,5 млн кубоў.

Каментары2

  • Žvir
    25.08.2023
    O, dyk na ŭnutranym rynku košt paliacić dolu ! Bielaruskija spažyŭcy niejdzie tančać radasnyja...
  • Питон
    25.08.2023
    тогда няхай гниют - ни себе ни людям

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць