Яўгена Кудзіна асудзілі па цяжкім палітычным артыкуле, але пакінулі дома.
38-гадовы мінчук Яўген Кудзін унесены ў спіс «тэрарыстаў», які складае КДБ. Яго імя дадалося пасля чарговага абнаўлення 13 чэрвеня.
Кудзін — шматдзетны бацька, актыўны вернік. Ён прыхаджанін евангельскай царквы «Благадаць»
Яўген гадуе трох сыноў, старэйшы толькі скончыў першы клас, малодшаму тры гады. Жонка Вера памерла два гады таму. Мужчына ажаніўся яшчэ раз, але, магчыма, застаўся адзіным законным прадстаўніком дзяцей.

Нядаўна Яўгена асудзілі за «заклікі да нанясення шкоды нацыянальнай бяспецы» (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), яму пагражала ад 4 да 12 гадоў калоніі.
Кудзіна прызналі вінаватым, але пакінулі на свабодзе.
Спачатку яго абвясцілі «экстрэмістам», а цяпер яшчэ і «тэрарыстам».
Знаходжанне ў тэрарыстычным спісе значна ўскладняе жыццё ў Беларусі. Немагчыма мець сім-картку на сваё імя, немагчыма рабіць безнаяўныя плацяжы — нават аплаціць камуналку, немагчыма купляць ці прадаваць жыллё.
-
Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве
-
«Грузія так і не стала домам». Айцішнік не змог прызвычаіцца да краіны, хоць падатак складае 1%, — цяпер абірае паміж Іспаніяй і ЗША
-
23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары