Навука і тэхналогіі22

У Фінляндыі запусцілі найбуйнейшую ў свеце пясчаную батарэю. Як гэта працуе?

Унікальны энергетычны праект дапамагае максімальна выкарыстоўваць зялёную энергію і скарачае выкіды вугляроду.

пяшчаная батарэя песочная батарэя Sand Battery
Пясчаная батарэя ў фінскім муніцыпалітэце Порнаінен. Фота: Polar Night Energy

Як паведамляе ІFLScience.com, у фінскім муніцыпалітэце Порнаінен, што прыкладна за гадзіну язды ад Хельсінкі, запрацавала найбуйнейшая ў свеце пясчаная батарэя. Гэты тэхналагічны аб’ект здольны штогод скарачаць выкіды парніковых газаў у сістэме мясцовага цеплазабеспячэння прыкладна на 160 тон — гэта амаль 70% ад агульнага аб’ёму.

Што такое пясчаная батарэі?

Пясчаныя батарэі, або сістэмы накаплення цеплавой энергіі на аснове пяску, — гэта інавацыйная тэхналогія, якая выкарыстоўвае пясок або іншыя сыпучыя матэрыялы, такія як дроблены камень, для захоўвання цеплавой энергіі. 

Гэтыя сістэмы прызначаны для накаплення лішкаў энергіі, напрыклад, ад сонечных панэляў або ветравых турбін, і яе наступнага выкарыстання ў перыяды найбольшага попыту. Пясчаныя батарэі вылучаюцца сваёй экалагічнасцю, даўгавечнасцю і нізкім коштам у параўнанні з традыцыйнымі акумулятарамі, напрыклад, літый-іённымі.

Асноўная перавага пяску як матэрыялу заключаецца ў яго даступнасці, нізкай цане і высокай цеплаёмістасці — гэта значыць, ён вельмі павольна награваецца, але гэтак жа павольна астывае.

Як гэта працуе

Прынцып працы пясчаных батарэй заснаваны на ператварэнні электрычнай энергіі ў цеплавую і яе захоўванні ў пяску. Электрычная энергія, атрыманая, напрыклад, ад аднаўляльных крыніц (сонечных панэляў, ветравых турбін), выкарыстоўваецца для награвання пяску да тэмпературы 500 °C за кошт так званага рэзістыўнага нагрэву (роўна па тым жа прынцыпу арганізавана праца электрычных камінаў) у спецыяльным ізаляваным кантэйнеры.

У выпадку Порнаінена гэта ёмістасць цыліндрычнай формы 13 метраў у вышыню і 15 метраў у шырыню. Унутры гэтай гіганцкай ёмістасці знаходзіцца каля 2000 тон драбнёнага талькахларыту — метамарфічнай пароды, якая добра захоўвае цяпло. Па словах распрацоўшчыкаў, сховішча можа падтрымліваць тэмпературу пяску на ўзроўні каля 500 градусаў на працягу некалькіх месяцаў з нізкімі стратамі.

Пры неабходнасці назапашаная энергія вызваляецца ў выглядзе пару, кіпеню або гарачага паветра, якое выкарыстоўваецца для прамысловых і бытавых патрэб. Напрыклад, у Порнаінене — для нагрэву вады, што паступае ў сістэму цэнтральнага ацяплення.

Чаму гэта важна?

Пясчаныя батарэі — адказ на адну з галоўных праблем аднаўляльнай энергетыкі: нестабільнасць вытворчасці. Свет усё больш арыентуецца на больш чыстыя крыніцы энергіі, такія як сонечная і ветравая, але ў іх ёсць істотны недахоп: яны вырабляюць энергію толькі тады, калі свеціць сонца або дзьме вецер. Пясчаная батарэя дапамагае вырашыць гэтую праблему, акумулюючы энергію ў форме цяпла і аддаючы яе тады, калі спажыванне найвышэйшае.

Вялікі аб’ём захавання дазваляе згладжваць ваганні ў спажыванні і вытворчасці, падтрымліваючы стабільнасць электрасеткі. Гэта важны крок на шляху да энергетычнай устойлівасці.

Пясчаныя батарэі актыўна тэстуюцца і ўкараняюцца ў некаторых краінах, асабліва ў тых, дзе высокі ўзровень выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі. Акрамя Фінляндыі, вядомы прыклады іх эксперыментальнай эксплуатацыі ў Германіі, Даніі і Аўстраліі.

Пясчаныя батарэі разглядаюцца як перспектыўная ідэя для вырашэння праблемы перарывістага характару аднаўляльных крыніц энергіі. Яны могуць стаць ключавым элементам у пераходзе да чыстай энергіі, асабліва ў рэгіёнах з высокім попытам на ацяпленне або ў прамысловых сістэмах, дзе патрабуецца захоўванне вялікіх аб'ёмаў энергіі.

Дзякуючы пастаянным даследаванням і распрацоўкам такія сістэмы могуць стаць больш кампактнымі і эфектыўнымі, што пашырыць іх прымяненне ў жылых і камерцыйных сектарах.

Каментары2

  • ншшшргш
    20.06.2025
    бред полный
  • доктор
    21.06.2025
    Как и баки теплой воды на ТЭЦ обогреваемые ТЭНами ночью, чтобы росатая АЭС не ляснулась.

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі24

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы затрымалі другога падазраванага ў забойстве мастака Сямёна Скрапецкага4

Іран распрадаў усе нафтавыя запасы з танкераў па-за межамі Персідскага заліва. Цяпер яму можа быць складана1

У Наваполацку падоўжаць трамвайную лінію. У перспектыве яна мае дайсці да Полацка4

Яшчэ адзін беларус пацярпеў у Бранскай вобласці

У Польшчы затрымалі двух кантрабандыстаў наркотыкаў з Беларусі. Ім пагражае да 30 гадоў зняволення1

Міністры абароны Расіі і Беларусі абмеркавалі неабходнасць «апераджальных дзеянняў» супраць Еўропы21

Джудзі Дэнч: Я больш не магу граць у спектаклях і фільмах ці чытаць1

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію31

Мільёны спроб узлому. Банкі, авіякампаніі, дзяржустановы па ўсім свеце адключаюць анлайн-сэрвісы праз дзіркі ў бяспецы PHP1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі24

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць