Грамадства3232

Невядомыя спрабуюць наняць фатографа для здымкі прысутных на сустрэчы з Ціханоўскім у Варшаве

Невядомыя спрабуюць арганізаваць фота– і відэаздымку сустрэчы са Святланай і Сяргеем Ціханоўскімі 26 чэрвеня ў Варшаве. Аплату прапануюць у тым ліку ў крыптавалюце.

Скрыншоты тут і далей: Portmedia

Невядомыя з нікамі «Марыя Габдуліна» і «Таццяна Лебедзева» пісалі беларусам у тэлеграме, прапаноўваючы падпрацоўку: прыйсці 26 чэрвеня а 19:00 да помніка Каперніку ў Варшаве і зняць мітынг на відэа або фота.

У перапісцы «Марыя» патлумачыла, што жыве ў Вільні і працуе пазаштатна для выдання Port. Яна сказала, што «здымкі патрэбныя для варшаўскага выдання, з аплатай у крыптавалюце ці на картку».

Але «Марыя» ў перапісцы дапускала памылкі, часам гаварыла пра сябе ў паведамленнях у мужчынскім родзе.

Іншым беларусам пісала «Таццяна Лебедзева». Яна таксама прапаноўвала прыйсці 26 чэрвеня на мітынг і зняць прысутных на відэа. За гэта прапанавала заплаціць 100 еўра.

На пытанне для каго здымкі, адказала, што для «Гуманітарнай установы «БАЗА», піша «Медыязона».

Іншаму беларусу «Лебедзева» напісала, што зняць трэба будзе для СММ-аддзела выдання Port.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», аднаму з суразмоўцаў прапаноўвалі такія расцэнкі — 1 еўра за адну знятую асобу.

У Portmedia, выданні для расейцаў, якія пакінулі краіну, заявілі, што ні «Марыя Габдуліна», ні «Таццяна Лебедзева» не маюць дачынення да рэдакцыі, і Port не шукае ні фатографаў, ні аператараў.

Беларусы, якім пісалі прапановы пра супрацоўніцтва, апублічылі гэта, бо лічаць, што за гэтым могуць стаяць беларускія ці расійскія спецслужбы: «Перад буйнымі падзеямі беларускай апазіцыі так рэгулярна шукаюць… Стандартная схема».

Каментары32

  • Фэйспалм
    25.06.2025
    Божа, ад каго вы хаваецеся як дзеці за мяжой? Вас жа 97%! Калі вы баіцеся патрапіць нават на фотку, пра якую рэвалюцыю можна казаць?
    Бедны Ціханоўскі - яму яшчэ толькі трэба будзе пабачыць, куды ён выйшаў і з кім трэба будзе працаваць абок!
  • давайте разберемся
    25.06.2025
    Гуманитарное Учреждение БАЗА - не плохо, так держать
    - Вы гендерно небинарны? - ну здесь мусора вообще поплавило
  • Каму яны патрэбны?
    25.06.2025
    Калі ён заціўкаў на мове агрэсара, стала ўсё зразумела.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі43

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах10

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі43

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць