Грамадства2929

Стала вядома, хто лётаў на Шры-Ланку разам з Анжалікай Мельнікавай і яе агентам

Група «Кіберпартызаны» апублікавала новыя факты па справе знікнення спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай, якія сталі ім вядомыя апошнім часам. Перш за ўсё яны высветлілі, што ў паездках на сустрэчы да Анжалікі Мельнікавай агента Аляксея Лабеева (паводле пашпарта прыкрыцця — Гардзеева) часам суправаджалі іншыя супрацоўнікі, якія працуюць на КДБ.

Анжаліка Мельнікава і Аляксей Лабееў

Так, у студзені 2024 года сумесна з Лабеевым на Шры-Ланку прыбыў таксама агент КДБ з пашпартам прыкрыцця з фальшывымі данымі. Яго асоба пакуль не раскрываецца, умоўна «Кіберпартызаны» называюць яго «Васіль».

Акрамя таго, у адзін час з Лабеевым на Шры-Ланку з Беларусі прыбылі былы следчы Андрэй Андрэеў з жонкай Ірынай Андрэевай (Мацурай), у мінулым — супрацоўніцай Барысаўскага РУУС.

Усе трое, муж і жонка Андрэевы і агент «Васіль», правялі ўвесь час на востраве ў тыя ж даты, калі там знаходзілася Анжаліка Мельнікава. Потым у адзін дзень з Лабеевым, 25 студзеня, вярнуліся ў Беларусь.

UPD: «Кіберпартызаны» лічаць, што падарожжа Андрэевых з Беларусі на Шры-Ланку і назад у тыя ж даты з высокай верагоднасцю з'яўляецца супадзеннем.

Асобна звяртаецца ўвага на тое, што ў той жа дзень, калі Лабееў з іншымі супрацоўнікамі КДБ ляцеў у Маскву, на тым жа самым рэйсе былі і 9 супрацоўнікаў кампаніі «Кока-Кола Беврыджыз Беларусь», у тым ліку яе дырэктар Аляксандр Дзянісаў — стары знаёмы Мельнікавай. Аднак у Шры-Ланку яны не паляцелі, а засталіся ў Маскве. Магчыма, іх паездка была звязаная з падаўжэннем ліцэнзійнага пагаднення з Coca-Cola да 2033 года, але «Кіберпартызанам» падаецца дзіўным супадзенне даты і маршруту.

***

Пра тое, што Анжаліка Мельнікава прапала, стала вядома 28 сакавіка пасля заявы Паўла Латушкі.

Разам з тым вядома, што яна пакінула тэрыторыю Польшчы і Еўрасаюза 26 лютага 2025 года. Паводле расследавальнікаў, за дзень да вылету яна забраніравала пражыванне ў пяцізоркавым гатэлі на Шры-Ланцы, дзе ўжо бывала раней. З 28 лютага па 7 сакавіка Мельнікава жыла ў тым гатэлі з дзецьмі. 7 сакавіка Мельнікава з дзецьмі паляцела ў Дубай, там ейны след губляецца.

Паводле «Кіберпартызанаў», у сакавіку з рахунку фонду Мельнікавай былі выведзеныя вялікія сумы грошай, што прызначаліся для «Кіберпартызанаў» і Каардынацыйнай рады — агулам з рахунку вывелі 150 тысяч даляраў.

Пасля гэтага кантактавала з паплечнікамі з Каардынацыйнай рады праз відэасувязь, але не праз асабістыя сустрэчы: казала, што хварэе. 25 сакавіка перастала выходзіць на сувязь. 13 сакавіка ейны тэлефон выкарыстоўвалі для доступу да файлаў Каардынацыйнай рады з беларускага IP-адрасу — імаверна, тэлефон быў на тэрыторыі Беларусі.

Дзе жанчына знаходзіцца цяпер — невядома.

Каментары29

  • Давераная крыніца Лявончыка
    25.06.2025
    Так, пацьвярджаем інфармацыю Кіберпартызанаў. Мы ўсё бліжэй да раскрыцця месцазнаходжання пані Анжалікі. Працягваем данаціць, сябры!
  • Алина
    25.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Лёлік з-пад Лімасола
    25.06.2025
    А ёсць яшчэ людзі, якіз здзяўляе стаўленне літоўскіх уладаў да людзей, якія служылі ў войску ці працавалі ў дзярж-установах.
    Так, у сённяшніх абставінах гэта "чорная метка"
    Кіберпартызанам рэспект!

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

Французскі шпіёнскі трылер пра беларускую дыктатуру прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»2

Новае даследаванне амерыканскіх геафізікаў пераварочвае нашы ўяўленні пра тое, як менавіта загінулі дыназаўры8

Ад «Трох чарапах» перад АМАПам да ўрокаў гітары. Піт Паўлаў вучыць беларусаў граць1

Выйшла на свабоду Настасся Кухта

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Рэжысёрка Вольга Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно7

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы41

«Пагадзіўся дзеля дачкі». Экс-футбаліст зборнай Беларусі бярэ ўдзел у расійскім шоу «Тытаны»

Як мінімум у 26 буйных расійскіх аэрапортах увялі абмежаванні на запраўку самалётаў

Маркетолаг прагнозу надвор'я WindyApp прыехаў на радзіму — і яго пасадзілі на пяць гадоў за крыптаданаты Украіне19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць