Эканоміка

Банкрутуе завод кампазітных канструкцый. У яго хацелі ўкласці 220 мільёнаў еўра

У Беларусі збанкрутаваў завод, які павінен быў выпускаць вырабы з кампазітных матэрыялаў. Яго стварэнне абышлося б у €220 мільёнаў, і спачатку гэта падавалася як амбіцыйны праект з удзелам нямецкіх і кітайскіх інвестараў. Прадпрыемства зарэгістравалі ў 2017 годзе ў індустрыяльным парку «Вялікі камень», а вытворчая пляцоўка павінна была займаць больш за 10 гектараў, піша Office Life.

Праект завода. Фота: allminsk.biz

Падчас першага этапу будаўніцтва з’явіліся вытворчы і офісны карпусы, а таксама лабараторыя. У планах было пачаць поўнамаштабную вытворчасць у 2022 годзе. Завод разлічваў працаваць з буйнымі аўтамабільнымі і прамысловымі брэндамі, уключаючы беларускія і расійскія кампаніі.

Аднак з цягам часу інвестары пачалі выходзіць з праекта: спачатку Беларускі інавацыйны фонд, пасля нямецкія партнёры, а затым і іншыя ўдзельнікі. У выніку кантроль над прадпрыемствам перайшоў да расійскай кампаніі «Рэсурс фінанс», але ў 2025 годзе яна прыняла рашэнне ліквідаваць завод.

Цяпер прадпрыемства мае запазычанасць па заробках і падатках. Сума пратэрмінаваных абавязацельстваў перавышае 2 мільёны рублёў, а маёмасці для іх пагашэння няма. У сувязі з гэтым завод падаў заяву ў суд аб банкруцтве, і цяпер у дачыненні да яго адкрытая конкурсная вытворчасць.

Цікавы факт: у тым жа індустрыяльным парку, дзе знаходзіўся гэты завод, з'явіўся новы рэзідэнт — кампанія «ГамаКампанент», якая таксама будзе займацца выпускам кампазітных аўтамабільных дэталяў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны33

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

Забраў ката ў мяшку. Чаму беларус не змог вярнуць тавар у пункт выдачы заказаў?

«Зарабіў 1200, потым прыйшоў штраф на 1000». Беларусы дзеляцца ўмовамі працы на складзе Wildberries у «Вялікім Камені»12

Рада дырэктараў Nvidia не мае намеру вяртаць Джэнсэна Хуанга на пасаду генеральнага дырэктара1

Статкевіч пра Ціханоўскага: Ты патрэбны Беларусі. Вяртайся да сябе хутчэй, герой58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны33

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць