Грамадства3939

На мітынгу ў Вільні затрымалі правакатара. А Ціханоўскі заявіў пра намер дабівацца сустрэчы з Зяленскім

Абняць Сяргея на мітынг у сталіцы Літвы прыйшлі Паліна Шарэнда-Панасюк і палітвязень Юрый Чудзіновіч, які сядзеў з Ціханоўскім у суседняй камеры. А спявак Космас выканаў сваю каронную «Разбуры турмы муры» з эйфарычнай дапамогай Ціханоўскага. Сход не абышоўся без інцыдэнту.

Мітынг Ціханоўскіх у Вільні 28 чэрвеня 2025 года. Фота тут і далей: «Наша Ніва»

Святлана Ціханоўская прыйшла на плошчу Вінцаса Кудзіркі ў цэнтры Вільні з папкай з партрэтам палітвязня і нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага. Яе выступ быў кароткі і сціплы. Яна падзякавала ўсім, хто працягвае барацьбу за вызваленне палітвязняў.

Далей мікрафон узяў Сяргей Ціханоўскі, ён і дыджэіў усю сустрэчу, выпраменьваў эйфарыю свабоды.

Ціханоўскі паабяцаў, што хутка абвесціць збор людзей і актыўна ўключыцца ў працу — гэтыя акцыі ён назваў размінкай.

Абняць Сяргея прыйшлі Паліна Шарэнда-Панасюк і палітвязень Юрый Чудзіновіч, які сядзеў з Ціханоўскім у суседняй камеры.

Сяргей Ціханоўскі абдымае Паліну Шарэнду-Панасюк, якая выйшла на волю ў лютым 2025 года, правёўшы за кратамі чатыры гады.

А спявак Космас выканаў сваю каронную «Разбуры турмы муры» з эйфарычнай дапамогай Ціханоўскага.

Сяргей адзначыў, як парадавала яго ў турме ў 2020 годзе інфармацыя пра тое, як шмат праглядаў сабрала гэтая песня ў ютубе.

На мітынгу былі таксама былыя палітзняволеныя Наталля Дуліна, Ігар Карней і Дзмітрый Гопта, музыкі Лэслі Найф і Ціматэ Суладзэ, акцёр і гаспадар «Карчмы 1863» Ілля Ясінскі, кіраўнік фонду «Байсол» Андрэй Стрыжак. Падтрымаць Ціханоўскага прыйшоў і беларускамоўны літоўскі дэпутат Томас Тамілінас.

Сяргей Ціханоўскі прачытаў і яшчэ адзін верш, які напісаў у турме. Яму не давалі магчымасці пісаць, таму ён напісаныя творы проста запамінаў.

«В тюрьме лишен всего, но не сдаюсь.
Я знаю правду: вечно будут жить
Свобода, братство, наша Беларусь».

Сяргей Ціханоўскі заявіў, што будзе дабівацца сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

А таксама — што атрымаў «пашпарт Новай Беларусі».

Ціханоўскі расказаў таксама, што працягвае страчваць вагу.

Кажа, што калі раптам памрэ, то значыць яму нешта ўкалолі ці падсыпалі напаследак.

Па выхадзе з турмы блогер важыў 79 кг. Цяпер яго вага знізілася да 76 кг.

Многія беларусы прынеслі на сустрэчу самаробныя плакаты.

«Сяргей — джэнтэльмен» — так гучаў плакат аднаго з удзельнікаў.

Так сябе назваў сам Ціханоўскі: раз яго жонка — прэзідэнт, то ён — першы джэнтэльмен краіны (па аналогіі з першай лэдзі).

Прыкол, аднак, заключаны ў адваротным баку таго плаката. Там напісана: «Саша не джэнтльмен».

Палітвязень Юрый Чудзіновіч, з якім Ціханоўскі сядзеў у суседніх камерах і перастукваўся

Сяргей Ціханоўскі таксама расказаў пра страшныя ўмовы, у якіх сядзіць экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч.

Па словах Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча ўтрымлівалі ў Глыбокім у камеры, дзе нават локці немагчыма развесці.

Да Статкевіча, па словах Ціханоўскага, таксама прыязджалі з прапановамі пісаць прашэнне ад памілаванні, але Статкевіч плюнуў ім у твар.

Здарыўся на мітынгу і невялічкі інцыдэнт. На сход прыйшоў чалавек, які стаў скандаваць Ціханоўскім «Ганьба».

Ім аказаўся Святаслаў Міляйкоўскі, былы каардынатар штаба Віктара Бабарыкі па Фрунзенскім раёне. Кажа, што глядзеў трансляцыю сустрэчы і так абурыўся, што сышоў з працы і прыехаў сюды. Ён стаў крычаць, што Ціханоўскія — пагроза нацыянальнай бяспецы Літвы.

Мітынгоўцы сталі крычаць «Ганьба» ў адказ яму.

Паліцыя адвяла Міляйкоўскага да сваёй машыны. Пасля праверкі дакументаў яго адпусцілі.

Як высветліла «Наша Ніва», Міляйкоўскі ў 2020 годзе быў не толькі ў штабе Бабарыкі, але і ў штабе Валера Цапкалы. Пазней ён быў госцем блогера Віруса (Кандраценкі).

Усяго па ацэнцы прадстаўнікоў віленскай паліцыі, на акцыю сабралася каля 350 чалавек.

Каментары39

  • З усёй павагай, але…
    28.06.2025
    Я адзін не разумею, навошта з ім сустракацца? Які можа быць профіт беларусам і Беларусі ад таго, што Зяленскі і Ціханоўскі сустрэнуцца?
  • Сумасшедшие
    28.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Летува не Літва, Расея не Русь
    28.06.2025
    Пакуль нехта змагаецца за сваю зямлю, за магчымасць размаўляць на роднай мове, са зброяю ў руках, бедаруссы ўчынілі анімашкі на акупаванай зямлі продкаў пад таблічкаю "Сергей джентльмен".
    Дно, як ёсць.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць