Свет

Рэпер з ірландскай групы Kneecap рызыкуе трапіць у турму

Ірландзец Ліям О’Хана з групы Kneecap павінен паўстаць перад судом па абвінавачванні ў падтрымцы тэрарызму. Як сцвярджаецца, на канцэрце ў Лондане ён размахваў сцягам тэрарыстычнай групоўкі «Хезбала», піша Bild.

Ліям О'Хана (на фота — злева). Фота: інстаграм групы

Гэта, згодна з брытанскім законам аб барацьбе з тэрарызмам, з’яўляецца крымінальным злачынствам.

Гэта не першы раз, калі скандальныя рэперы з ірландскага трыа правакавалі сваёй крытычнай пазіцыяй у адносінах да Ізраіля.

Аднак інцыдэнт, які адбыўся ў лістападзе мінулага года, зараз прыцягнуў увагу брытанскіх уладаў: лонданская паліцыя пачала вывучаць новыя кампраметуючыя відэазапісы.

У гэтых роліках удзельнікі Kneecap нібыта крычалі: «Няхай жыве ХАМАС, няхай жыве Хезбала!». Таксама паведамляецца, што гучалі заклікі да забойстваў палітыкаў.

У красавіку група зноў прыцягнула да сябе ўвагу скандальным выступленнем на фестывалі Coachella. На экране за сцэнай мільгалі лозунгі тыпу «F***ck Israel, Free Palestine», а вакаліст назваў дзеянні Ізраіля супраць тэрарыстаў ХАМАС «генацыдам» — пры гэтым у яго на шыі была завязаная куфія.

Музыкі рэгулярна выходзяць на сцэну з палесцінскімі сцягамі. У студзені 2021 года трыа прыняло ўдзел у акцыі Ireland Palestine Solidarity Campaign, у межах якой больш за 1000 ірландскіх артыстаў заклікалі да байкоту Ізраіля.

Арганізатары іншых фестываляў Hurricane і Southside ўжо адмянілі запланаваныя выступленні Kneecap у сувязі з гэтым скандалам. У Англіі гучаць усё больш гучныя заклікі выключыць групу са спісу ўдзельнікаў знакамітага фестывалю Glastonbury.

У сваім апраўданні група заявіла, што «ніколі не падтрымлівала ХАМАС або Хезбалу». Рэперы абвінавацілі «прадстаўнікоў істэблішменту» ў тым, што яны «вырвалі іх каментары з кантэксту, каб выклікаць маральную істэрыю».

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць