Усяго патроху2626

Сяляне на вазах. Як маладым амерыканцам паказваюць Беларусь

У тыктоку публікуюць ролікі з дзіцячым магічным глобусам, які ў кароткім відэа распавядае пра кожную краіну свету. Вось што расказваецца пра Беларусь.

Фрагмент роліка пра Беларусь, які паказвае дзіцячы глобус. Скрыншот відэа

Тыктокер пад нікам nowheregrl88 здымае ролікі, у якіх націскае на краіны на дзіцячым «магічным глобусе» і паказвае, што распавядаецца пра іх у адпаведным кароткім відэа. Днямі ён апублікаваў ролік і пра Беларусь. 

«Беларусь — пераважна раўнінная краіна ва Усходняй Еўропе, якая калісьці ўваходзіла ў склад Савецкага Саюза. Гэтая краіна размешчана паміж Расіяй, Польшчай, Украінай і Літвой. Бульба прысутнічае ў большасці тыповых беларускіх страў, такіх як дранікі, якія з'яўляюцца разнавіднасцю бульбяных аладак», — гаворыцца ў відэа дзіцячага глобуса.

@nowheregrl88 Replying to @ёжек орешка ☕ ♬ original sound - nowheregrl88

Відэашэраг прыгнечвае: вяскоўцы вязуць гародніну і сена на вазах, запрэжаных коньмі, пасярод поля раскінулася нейкая сажалка, а ў канцы бабуля поле агарод. Не паказалі ніводнага горада, славутасці ці хаця б зуброў у Белавежскай пушчы.

Белавежскі зубр у роліку пра Польшчу. Скрыншот відэа

У выпадку іншых краін глобус згадвае пра іх багатую гісторыю, культуру, архітэктуру, прыгожую прыроду, суправаджаючы карцінкай з турыстычных месцаў.

Пра Літву адзначаецца, што гэта краіна ў XIV-XVI стагоддзях была магутнай імперыяй, якая дамінавала над значнай часткай Усходняй Еўропы, а траціну роліка пра Польшчу займаюць кадры з Белавежскай пушчай і зубрамі. Беларусі не засталося нічога акрамя лапцяў, дранікаў і Савецкага Саюза. 

Беларускія каментатары былі здзіўлены і абураны такой прэзентацыяй краіны. Беларусь — адна з самых урбанізаваных краін у свеце, згодна з данымі ААН, у краіне 76% насельніцтва пражывае ў гарадах, што супастаўна з узроўнем краін Заходняй Еўропы (79%) і больш, чым ва ўсіх суседзяў. А амаль двухмільённы Мінск па насельніцтве замыкае дзясятку найбуйнейшых гарадоў Еўропы, абыходзячы большасць еўрапейскіх сталіц — і пры гэтым Беларусь прэзентуецца для англамоўных дзяцей як адсталая сялянская краіна. 

Для амерыканскай адукацыйнай цацкі ў Беларусі не знайшлі больш прывабных славутасцяў, чым ставок пасярод поля. Скрыншот відэа

«Ага, мы ўсе жывём у вёсцы, наш любімы аўтамабіль — гэта трактар, але больш за ўсё нам падабаецца рабіць стаўкі на зуброў, хто хутчэй прабяжыць. А яшчэ мы ямо адну бульбу, таму што на ўсё астатняе ў нас алергія», — іранізуюць беларусы.

Многія палічылі, што прычына ў тым, што гэта проста старая цацка з часоў, калі пра Беларусь у свеце нічога не чулі, ці то з пачатку 2000-х, ці то ўвогуле 1980-х.

Насамрэч глобус даволі актуальны: на ім адлюстраваныя Чарнагорыя, якая здабыла незалежнасць у 2006 годзе, і Паўднёвы Судан, які стаў асобнай краінай у 2011 годзе. Цацка дагэтуль вырабляецца і яе свабодна можна набыць у інтэрнэце.

Вырабам Magic Adventures Globe займаецца кампанія LeapFrog Enterprises з Каліфорніі, якая спецыялізуюцца на навучальных цацак і электроніцы для дзяцей. Кампанія вядомая сваімі прадуктамі, якія дапамагаюць дзецям навучацца праз гульню: інтэрактыўныя кнігі, планшэты, алфавітныя гульні, і, як у гэтым выпадку, інтэрактыўныя глобусы з відэа.

Magic Adventures Globe. Фота: eBay

Інтэрактыўны глобус з аловачкам-стылусам мусіў дапамагчы дзецям ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў даведвацца пра краіны, культуры, жывёл і мовы.

Адукацыйныя відэа, якія выклікаюць столькі пытанняў, былі створаны для глобуса брытанскай карпарацыяй BBC. Відэа не датаваныя, аднак на падставе дэталяў з асобных ролікаў можна меркаваць, што яны былі створаны ў канцы  2000‑х — пачатку 2010‑х гадоў.

Напрыклад, у сюжэце пра Румынію на будынках ужо вісяць сцягі Еўрапейскага Саюза, у які краіна ўступіла ў 2007 годзе. У кадрах з Будапешта частка будынка парламента знаходзіцца ў рыштаваннях — рэстаўрацыя фасадаў, як вядома, працягвалася некалькі гадоў і завяршылася ў 2014 годзе. 

Magic Adventures Globe. Фота: eBay

Калі б відэа ні былі створаны, Беларусь ні ў познесавецкі час, ні ў часы незалежнасці не выглядала такім сельскім, адсталым «мядзведжым кутом», як паказвае амерыканскі «магічны глобус».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары26

  • Глобус прапіў
    01.07.2025
    Самая сапраўдная халтура.
  • Жвір
    01.07.2025
    Ну, беларускія гісторыкі добра паклапаціліся, каб у Беларусі не засталося гісторыі, дык чаго ж ?
  • Поцык
    01.07.2025
    А наша официальная пропаганда нас такими не изображает? Проголосовали за тупое колхозное быдло в 1994-м, вот и результат. Кто чем гордится.

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць