Культура

Археолагі раскапалі падземны ход у Заслаўскім замку

Магчымы ўваход у падземны ход на Заслаўскім замку ў панядзелак адкрыўся археолагам, паведаміў тэлеграм-канал Інстытута гісторыі.

Фота: Інстытут гісторыі

Навукоўцы Інстытута гісторыі НАН Беларусі сумесна з Мінскім аблвыканкамам, Заслаўскім гарвыканкамам і іншымі зацікаўленымі ўжо каля месяца вядуць раскопкі пад кіраўніцтвам Івана Спірына.

Нягледзячы на частыя дажджы, праца па раскрыцці падземнага ходу ў старажытным насыпу Заслаўля працягвалася.

Раней паведамлялася што на тэрыторыі Заслаўскага замка пачаліся вялікія археалагічныя раскопкі. Адна з заяўленых мэтаў — вывучыць загадкавы падземны ход, які быў знойдзены яшчэ ў 1970-х гадах, але да гэтага часу не даследаваны.

Гэты ход упершыню выявіў яшчэ ў савецкія часы археолаг Георгій Штыхаў. Тады яго часткова расчысцілі: шырыня ходу складае каля 80 сантыметраў, вышыня — каля 1 метра 20 сантыметраў. Аднак адна са сцен была пашкоджаная, таму далейшыя даследаванні прыпынілі.

Цяпер каманда археолагаў, валанцёраў і студэнтаў імкнецца высветліць, якое было прызначэнне гэтага падземнага ходу. Як патлумачыў Іван Спірын, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, ход можа быць як падземным калідорам, так і дрэнажнай сістэмай або сакрэтным лазам.

Даследаванні праходзяць на заходняй частцы замка — каля замкавай брамы XVI стагоддзя, праз якую раней у яго ўваходзілі княскія дружыны і купецкія караваны. Плануецца завяршыць працу да канца ліпеня, але тэрміны могуць зрушыцца з-за надвор'я ці знаходак.

Калі ўдасца дакладна вызначыць прызначэнне падземнага ходу і ўмовы дазволяць, гэты аб’ект можа стаць адкрытым для наведвальнікаў.

Заслаўскі замак быў пабудаваны ў XVI стагоддзі. Цяпер на яго месцы захаваліся Спаса-Праабражэнская царква, руіны замкавай брамы, валы і равы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой47

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт11

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць