Грамадства1414

Лукашэнка заявіў, што Латушка нібыта хацеў спаліць штаб аб'яднанай апазіцыі ў жніўні 2020 года

Выступаючы ўчора ў Мінску на ўрачыстым сходзе з нагоды афіцыйнага Дня Незалежнасці, Лукашэнка дазволіў сабе ў чарговы раз шэраг зняважлівых заяў у дачыненні да лідараў дэмакратычнага руху. 

Павел Латушка. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Лукашэнка, у прыватнасці заявіў, што ў жніўні 2020 года ён быццам асабіста спыніў правакацыю.

«Калі б не Лукашэнка-дыктатар, іх спалілі б у адным доме, калі справакаваць іх хацелі. І гэты «лахушкін» (так Лукашэнка назваў Паўла Латушку — НН) сядзіць сёння ў Польшчы і вяшчае. А гэта ён іх [шэраг апазіцыянераў] хацеў сабраць у адным доме тут, у цэнтры Мінска (будынак на Веры Харужай — НН), і спаліць. Дзякуй богу, што Ціханоўскай Святланы там была ахова так званая. З МУС хлопец «унюхаў», што нешта не так, і патэлефанаваў нашым сілавікам. Яны мне далажылі.

Я сказаў: «Публічна, дэманстратыўна вазьміце пад ахову гэты дом». І я з вуліц зняў «Альфу» і кінуў туды, каб яны ўбачылі, што мы ведаем і ахоўваем гэты дом. Правакацыя не ўдалася. Я ўпершыню кажу пра чалавека, які гэта задумваў. Для чаго? Для таго каб быць адным лідарам гэтай усёй смярдзючай апазіцыі. Яны да гэтага дастукаліся», — заявіў Лукашэнка.

Пазней Павел Латушка ў сваім тэлеграм-канале пракаментаваў заяву Лукашэнкі.

«Паталагічны хлус Лукашэнка перасягнуў самога сябе. У ноч на 10 жніўня 2020 года я быў генеральным дырэктарам Купалаўскага тэатра і на свае вочы бачыў зарыва ад вогненных выбухаў гранат над цэнтрам Мінска, калі па яго загадзе пачалі забіваць і здзекавацца з беларусаў. А адзіны будынак, які ахоўвала «Альфа» КДБ, была адна з яго ….-наццаці рэзідэнцый, у якой ён схаваўся і дрыжаў ад страху ад людской нязгоды і пратэсту. Страх не адпускае дыктатара дагэтуль. Хоць мне ўяўляецца, тут не каментар гэтаму маналогу дыктатара варта даваць, а дыягназ ставіць трэба», — заявіў намеснік Святланы Ціханоўскай і лідар НАУ.

Каментары14

  • Заўвага
    02.07.2025
    Лёлік з-пад Лімасола, спачатку загадзілі харошае слова "бацька". Ну гэта рабіла піяр-служба дыктатара.
    А вы навошта пэцкаеце харошае слова "дзед"???
    Перастаньце называць яго "дзедам". Назвайце як ёсць: дыктатар, узурпатар, злачынца, марыянетка Крамля, акупацыйная адміністрацыя, рускамірац, янычар, нішчыцель уласнага народа, злодзей (вор), забойца.
  • Абу
    02.07.2025
    У палаце настаў час афігіцельных гісторый.
  • Руслан
    02.07.2025
    Опустился до роли мелкого провокатора-лгунишки.

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць