Кіно44

Беларускі комік зняўся ў серыяле з зоркай «Звышнатуральнага». У кадры і Мінск — як яго бачаць амерыканскія кіношнікі

Стэндапер Дзмітрый Саўян не першы год жыве ў Польшчы і нават амаль скарыў польскі адбор перад леташнім Еўрабачаннем. А нядаўна беларус трапіў у буйны амерыканскі серыял з Джэнсанам Эклзам, зоркай культавага праекта «Звышнатуральнае» (Supernatural).

Дзмітрый Саўян у «Зваротным адліку»

Цяперашні серыял, у які трапіў Саўян, мае назву Countdown («Зваротны адлік»). Гэта праект буйнога стрымінгавага сервіса Amazon Prime Video.

Серыял пачынаецца з таго, што проста на вуліцы забіваюць афіцэра амерыканскага міністэрства ўнутранай бяспекі. Расследаваць злачынства мусіць таемная аператыўная група, да якой далучаюць дэтэктыва паліцыі Лос-Анджэлеса Марка Мічума (Эклз).

Але ў другой серыі мы даведваемся, што гэтая гісторыя мае багата сувязей з Беларуссю. Паралельна з дзейнасцю амерыканскіх аператыўнікаў нам паказваюць кадры з Мінска 2008 года, якім яго ўяўляюць кіношнікі з ЗША.

Скрын: «Зваротны адлік» / Amazon Prime Video
Скрын: «Зваротны адлік» / Amazon Prime Video

Там і з'яўляецца Саўян. Ён грае беларуса, які звязаўся з небяспечнымі людзьмі і павінен ім грошы. Антон — так завуць героя — шукае выратаванне ў свайго брата.

Прыемны сюрпрыз — у арыгінальнай агучцы герой Саўяна, як і яго брат, гутараць па-беларуску.

На гэтым, аднак, прыемнае сканчваецца, бо Countdown атрымаў вельмі змешаныя водгукі. На платформе IMDb серыял мае рэйтынг 7/10, а вось на не менш вядомым рэсурсе Rotten Tomatoes вынік менш прыемны — усяго 31% рэйтынгу па водгуках крытыкаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Ваш кэп
    03.07.2025
    Kałdyr łat, ну не в Могилёве же.
  • Michaś Durko
    19.07.2025
    Kałdyr łat, heta Budapešt, druža...
  • Іосіф Астапаў
    19.07.2025
    Заўзеем за Барыса Вусовіча й ягоную каманду сапраўдных беларусаў.
    Спадзяюся яны яшчэ дадуць дыхту LA ды ваколіцам ))

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць