Вайна33

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію

«Крайні выхад быў з аганьком ва ўсіх сэнсах гэтага слова. Прывет, чарговая кантузія», — гаворыцца ў тэлеграм-канале добраахвотніка, які цяпер служыць у 3-й асобнай штурмавой брыгадзе. Сябры на некалькі дзён страцілі сувязь з хлопцам, але, выглядае, абышлося.

Ціхан Клюкач. Фота: MOST

Ціхан Клюкач — каліновец і былы палітвязень. Ён нарадзіўся і вырас у Берасці. Палітвязнем стаў у 18 гадоў, спрабуючы ўратаваць ад зняволення дзяўчыну, у якую закахаўся.

Тады сяброўка Ціхана, 18-гадовая Сафія Малашэвіч, размалявала балончыкам з фарбай сістэму «Рубеж» — шчыты спецыяльных сродкаў абгароджвання. Ціхан на судзе спрабаваў узяць адказнасць за гэта на сябе, хоць на відэа было відаць, што малявала менавіта дзяўчына. Аднак у выніку калонію атрымалі і ён, і яна.

Ціхан Клюкач і Сафія Малашэвіч у судзе 

У зняволенні Ціхан, самавук, ствараў прыгожыя малюнкі.

На волю хлопец выйшаў 7 сакавіка 2022 года і праз нейкі час выехаў з Беларусі.

Тады Расія акурат была напаўшы на Украіну, і Клюкач, зусім малады, палічыў сваім абавязкам пайсці на фронт добраахвотнікам.

Фота: старонка ў фэйсбуку Ціхана Клюкача
Амбудзіраванне Ціхана Клюкача пасля баявога задання. Фота: @franc_belarus

Каментары3

  • Serge
    07.07.2025
    Герой! Нажаль, мала інфы пра беларускіх ваяроў.
  • бабруйчанін
    07.07.2025
    Пасля таго як цябе забаранілі ўезд в Украіна павярнуцца у 2024 годзе ісці да ..Білецкага у " 3 штурмавую" ???
    На мой погляд ...глупства ...
    В Украіне ідзе вайна за захаванне выжыванне ...у якой шмат грамадзян ..пазбягают гэтага шмат пііі ...ведаеце .
  • Слава беларускім ваярам!
    07.07.2025
    Слава герою!

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе5

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

53‑гадовая жанчына забіла 31‑гадовага каханка: цела спаліла і рассыпала прах па агародзе16

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук3

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе5

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць