Аўто88

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак

Паглядзелі, якія машыны ў бюджэце да 15-20 тысяч даляраў афіцыйна прадаюць у Беларусі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Лада» па за канкурэнцыяй?

Самымі папулярнымі новымі аўтамабілямі ў Беларусі з'яўляюцца кітайска-беларускія Geely/Belgee і расійская Lada. На іх долю прыходзіцца каля 2/3 продажаў новых аўто афіцыйнымі дылерамі. 

Самы даступны з іх — гэта Lada Granta. Цэны на яе пачынаюцца з 33700 рублёў, што каля 11400 даляраў па цяперашнім курсе. 

Скрыншот: stock.lada.by

Lada Niva каштуе прыблізна столькі ж. Цэны на трохдзверны уседарожнік, які без асаблівых змен выпускаюць з 1977 года, стартуюць з 33580 рублёў (каля $11350).

Скрыншот: minsk-lada.by

Наступная па цане зноў Lada. Седан Vesta дасяжны па цане ад 44 900 рублёў (каля $15200). Vesta ўніверсал — ад 46 400 рублёў (каля $15700) за мінулагодняе аўто і ад 47 900 рублёў (каля $16200) за аўто гэтага года.

Скрыншот: stock.lada.by

Lada Largus прадаецца па цэнах ад 47 700 рублёў, што каля $16150. 

Наступны аўтамабіль з рухавіком унутранага згарання, які афіцыйна прадаецца ў Беларусі, — кітайскі Chery Arizzo 6 па цэнах ад 52 900 рублёў, што каля 18 тысяч даляраў. Гэта 1,5-літровыя аўтамабілі з аўтаматычнай каробкай перадач.

Скрыншот: chery-atlantm.by

Яшчэ адзін бюджэтнік з традыцыйным рухавіком цаной да 20 тысяч даляраў — кітайскі BAIC U5 Plus з 1,5-літровым рухавіком і МКПП. Каштуе ад 57 000 рублёў (каля $19300).

Скрыншот: av.by

Айчынны седан Belgee s50, які раней называўся Geely Emgrand, прадаецца па цане ад 57 600 рублёў (каля $19550). 

Скрыншот: atlantm.by

На гэтым спіс новых машын (з рухавікамі на традыцыйным паліве) коштам да 20 тысяч даляраў заканчваецца. Калі параўноўваць сітуацыю з даваенным перыядам, то выбіраць амаль няма з чаго. З такім бюджэтам дасяжныя толькі расійскія, кітайскія і беларуска-кітайскія брэнды. 

Для параўнання, да вайны беларусам былі даступныя яшчэ і VW Polo, адразу некалькі мадэляў Renault, Kia і Hyundai расійскай зборкі.

А што па электрамабілях?

У бюджэтным сегменце прадаецца шэраг электракараў кітайскіх брэндаў. 

Самы даступны з іх — хэтчбэк Dongfeng BOX. Магутнасць электрарухавіка 95 к.с. Цэны на версію з заяўленым запасам ходу 430 кіламетраў пачынаюцца з 45 250 рублёў (каля $15 350).

Крыху даражэй каштуе кампактны электракар BYD Seagull — ад 48 900 рублёў, ці каля $16 500.

Скрыншот: gsmotors.by

Сярод больш габарытных аўто — седан Hongqi E-QM5. Праўда, гэта аўтамабіль, які пастаўляюць неафіцыялы.

Цана на яго пачынаецца ад 15500 даляраў за аўто мінулага года выпуску.

Каментары8

  • Всё для одной семьи
    10.07.2025
    Наблюдаем китайский разворот в сторону Китая, находясь, географически, в центре Европы.
    Касается не только авто, а всего ширпотреба, сантехники, стройматериалов, одежды и обуви.
    Всё ради ондного семейства в Беларуси, ради её личных интересов и незаконного удержания власти этим семейством.
  • Мх
    10.07.2025
    Ну, нармальна. "Не толькі кітайцы". Яшчэ цэлая Лада з дохлымі рухавікамі... і ... і ўсё. VW і іншыя проста сталі гісторыяй ў бюджэтным сегменце. (Бо ў Расеі іх ўжо не вырабляюць).
  • Малады корч
    10.07.2025
    Всё для одной семьи, паўсюль так. У заходняй еўропе тое самае, хіба што аўто кітайскія яшчэ не пераважаюць, дык гэта штучна, праз адмысловыя захады ўрадаў. І, заўважце, "разварот" той адбыўся там даўно, гадоў 25 таму.

Цяпер чытаюць

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі2

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Бярозаўскім раёне мужчына прайграваў у казіно нават дапамогі на выхаванне дзіцяці

У 46 год памёр віцэ-прэзідэнт EPAM, адзін з кіраўнікоў бізнэсу ў Паўночнай Амерыцы Алег Вільчынскі6

Японія паспяхова запусціла місію да спадарожнікаў Марса1

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка4

Кіраўнік Ryanair прадказаў «найбуйнейшае ў гісторыі» павышэнне цэн на авіяквіткі ў Еўропе1

Замежныя пастаўшчыкі 10 гадоў падкуплялі топ-менеджараў БелАЗа, МТЗ і «Атланта»4

Двое мужчын паехалі з Мінска на Магілёўшчыну і зніклі

Апублікавалі спіс тавараў, якія нельга будзе ўвозіць з Латвіі4

Еўропа не можа замяніць ЗША ў забеспячэнні Украіны спадарожнікавымі разведданымі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі2

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць