Свет66

Кіраўніцтва Грузіі напісала Трампу абразлівы ліст, калі той заступіў на пасаду

Ліст кіраўніцтва «Грузінскай мары» прэзідэнту Дональду Трампу «ўтрымліваў пагрозы, быў абразлівы, несур’ёзны і вельмі негатыўна ўспрыняты ў Вашынгтоне», распавяла ў эксклюзіўным інтэрв’ю грузінскай службе «Радыё Свабода» пасол ЗША ў Грузіі Робін Даніган. 

Пасол ЗША ў Грузіі Робін Даніган. Фота: «Радыё Свабода»

Даніган, якая ў ліпені пакідае Грузію па ўласнай ініцыятыве, расказала, што ў пачатку працы адміністрацыі Трампа паехала ў Вашынгтон, каб абмеркаваць амерыканскую палітыку ў дачыненні да Грузіі і атрымаць рэкамендацыі, якім будзе першае пасланне грузінскаму ўраду.

Пасля гэтага яна сустрэлася з міністрам замежных спраў Грузіі (Макай Бачарышвілі) і вельмі выразна выклала ёй два ці тры крокі, якія «Грузінская мара» магла б зрабіць, каб вярнуць адносіны ў канструктыўнае рэчышча.

Праз тры дні кіраўніцтва «Грузінскай мары» даслала паслу ЗША ліст для адміністрацыі Трампа.

— Гэта быў прыватны ліст, не публічны. І, шчыра кажучы, ён быў пагрозлівы, абразлівы, несур’ёзны. Яго вельмі негатыўна ўспрынялі ў Вашынгтоне. Таму нам спатрэбіўся некаторы час, каб падрыхтаваць адказ — гэта праўда. Думаю, гэта заняло час, бо ўсе былі проста шакаваныя тым, што такі ліст прыйшоў ад кіраўніцтва аднаго ўрада на адрас майго, — кажа Даніган.

Калі адказ быў гатовы, пасол сказала прэм’ер-міністру Грузіі Іраклію Кабахідзэ, што ў яе ёсць адказ ад дзяржсакратара Рубіа, які ён даручыў перадаць менавіта Бідзіне Іванішвілі.

Але Іванішвілі адмовіўся сустрэцца, распавяла яна.

На пытанне, чаму ліст быў адрасаваны Іванішвілі, а не прэм’ер-міністру, Робін Даніган адказала:

— Думаю, большасць людзей у свеце разумее, што Бідзіна Іванішвілі кіруе ўрадам. І самае дзіўнае ў гэтай сітуацыі — што патрабаванні для аднаўлення адносін на самай справе не складаныя.

Паводле яе слоў, адзін з першых крокаў — гэта спыненне антыамерыканскай рыторыкі:

— Спыніце распаўсюджваць няпраўду пра ЗША. «Грузінская мара» кажа шмат такога, што не адпавядае рэчаіснасці. Што мы нібыта спрабавалі адкрыць тут другі фронт — няпраўда. Што мая папярэдніца нібыта спрабавала тут зладзіць рэвалюцыю — няпраўда. Што наша стратэгічнае партнёрства існуе толькі на паперы — няпраўда. Што мяне нібыта адклікае мой урад — таксама няпраўда. Я магу працягваць і далей.

Каментары6

  • Барадзед
    07.07.2025
    Тактика лукашистов: оболгать оппонентов и пусть тратят время, доказывая, что они не верблюды. А тем временем, пользуясь тем, что американцы очень заняты разгребанием вонючей кучи лжи, установить репрессивный пророссийской режим.
  • Masonic
    07.07.2025
    Шкада Сакартвэла. Прамаскоўскія махляры і наркагандляры вельмі хутка зробяць гсср. Па першае, мяркую, ня стане добрых танных аўта з аўкцыёнаў ЗША, вэлкам за расейскім шротам.
  • Барадзед
    07.07.2025
    Лол, республиканцы - скрытые нацисты.

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць