Грамадства33

Прапагандыстам удалося сарваць вечарыну памяці Ларысы Геніюш у Мінску

У мінскай галерэі «Парасон» на вуліцы Дразда 8 ліпеня мелася адбыцца вечарына, прысвечаная беларускай паэтцы Ларысе Геніюш. Пра яе жыццёвы і творчы шлях меўся расказаць паэт і даследчык літаратуры Міхась Скобла. Аднак гэтыя намеры не засталіся па-за ўвагай праўладных прапагандыстаў, піша «Еўрарадыё». 

Ларыса Геніюш

На намер правядзення вечарыны ў сваіх тэлеграм-каналах абрынуліся такія ключавыя прапагандысты, як Рыгор Азаронак, Людміла Гладкая, Вадзім Гігін, Вольга Бондарава ды іншыя.

Праз нейкі час Азаронак з задавальненнем канстатаваў, што абвестка пра вечарыну знікла.

Ларыса Геніюш (1910—1983) — беларуская паэтка, мемуарыстка і грамадская дзяячка, якая ўсё жыццё прысвяціла служэнню Беларусі. Яна была сакратаром урада БНР у эміграцыі, змагалася за правы беларусаў і захаванне нацыянальнай самасвядомасці. За гэта пасля Другой сусветнай вайны яна была арыштаваная ў Празе, асуджаная і правяла 8 гадоў у савецкім лагеры. Нават пасля вызвалення не прыняла савецкага грамадзянства, рэшту жыцця пражыла разам з мужам Янкам Геніюшам на ягонай радзіме ў Зэльве.

Каментары3

  • Ёсік
    07.07.2025
    Калабаранты. Колькі гною ў сэрцах і глуздах гэтых пачвар.
  • Цім
    07.07.2025
    Усё беларускае у рашыстаў "под пристальным вниманием".
  • Васіль
    08.07.2025
    Ларыса Геніюш ужо ўвайшла ў гісторыю беларускай дзяржаўнасці і беларускай літаратуры. А аб ланцуговых сабаках "русского мира" кшталту Азаронка, Гігіна, Гадкай і Бондаравай забудуцца адразу пасля іхнай пасадкі альбо смерці (у залежнасці ад таго, што адбудзецца раней). Як забыліся аб здохлых Замяталіне і Азаронку-старэйшым.

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС9

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

«Змена даты ў календары не спыняе вайны ні на хвіліну». Як сустракалі і што елі на Новы год ваяры Палка Каліноўскага?2

Стрыжак запускае новую дабрачынную ініцыятыву40

Кірыла Буданаў узначаліў Офіс прэзідэнта Украіны19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць