Свет66

Насельніцтва Еўрасаюза перасягнула 450 мільёнаў чалавек. Але рост не паўсюль

Па стане на пачатак студзеня 2025 года насельніцтва Еўрапейскага Саюза складала 450,4 мільёна жыхароў, што на 1 070 702 чалавекі больш, чым годам раней. Рост працягваецца ўжо чацвёрты год запар пасля спаду ў 2021-м, выкліканага наступствамі пандэміі COVID-19. Адпаведныя даныя апублікаваў Еўрастат.

Фота: freepik.com

«Калі разглядаць больш шырокія часавыя рамкі, то насельніцтва ЕС вырасла з 354,5 мільёна ў 1960 годзе да 450,4 мільёна на 1 студзеня 2025 года, што на 95,9 мільёна чалавек больш», — адзначаюць у Еўрастаце.

У цэлым у апошнія дзесяцігоддзі рост насельніцтва паступова запаволіўся: на працягу 2005-2024 гадоў ён павялічваўся ў сярэднім прыкладна на 0,9 мільёна чалавек у год. Для параўнання, у 1960-х гадах гэты паказчык дасягаў каля 3 мільёнаў штогод.

Па стане на пачатак бягучага года самымі густанаселенымі краінамі ЕС з'яўляюцца Германія (19% насельніцтва ЕС), Францыя (15%) і Італія (13%), на якіх прыпадала амаль палова (47%) усяго насельніцтва Еўрасаюза.

Сярод 19 краін ЕС, якія зарэгістравалі самыя высокія тэмпы прыросту насельніцтва-Мальта (+19,0 на 1 000 чалавек), Ірландыя (+16,3) і Люксембург (+14,7).

У васьмі еўрапейскіх краінах цягам года зафіксавалі скарачэнне насельніцтва. Больш за ўсё — у Латвіі (агульны паказчык змены насельніцтва -9,9 на 1 000 чалавек), Венгрыі (-4,7), Польшчы і Эстоніі (-3,4).

Каментары6

  • вот так то
    13.07.2025
    Муслимы стараются
  • ну спадабалася слоўца і по. сэнс
    13.07.2025
    >перасягнула 450 мільёнаў ---- перавысіла 450 мільёнаў

    Колькасць НІКУДЫ НЕ СЯГАЕ!
    перасягнуць == превзойти; преодолеть; перейти; перешагнуть
  • Утрэндзе
    13.07.2025
    І ў нас так сама будзе, калі пакістанцы прыедуць. Беларусь - цэ Эўропа!

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу4

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс13

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу4

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць