Свет

Ізраіль нанёс удар па сірыйскім Генштабе ў Дамаску

Ізраіль у сераду атакаваў дронам уваход у будынак сірыйскага Генштаба ў Дамаску на фоне абвастрэння сітуацыі ў краіне.

Будынак Міністэрства абароны ў Дамаску. Фота: Izettin Kasim/Anadolu via Getty Images

Ізраільская армія заяўляе, што атакуе ўрадавыя войскі дзеля абароны друзскай меншасці ў Сірыі. У сутыкненнях друзаў і бедуінаў і наступнай атацы сірыйскіх вайскоўцаў ужо загінулі больш за 200 чалавек, паведамляе Расійская служба Радыё Свабода.

Напярэдадні сірыйскія вайскоўцы ўвайшлі ў горад Эс-Сувайда на поўдні краіны, дзе адбыліся сутыкненні паміж друзамі і бедуінамі. У выніку сутыкненняў, паводле даных сірыйскага міністэрства ўнутраных спраў, загінулі больш за 30 чалавек і каля 100 атрымалі раненні.

Пасля ўводу войскаў колькасць загінулых павялічылася да 248, перадае Сірыйская абсерваторыя па правах чалавека. Адзін з лідараў друскага меншасці шэйх Хікмат аль-Хаджры абвінаваціў урад Сірыі ў парушэнні перамір'я і бамбардзіроўцы горада. Сірыйскія вайскоўцы заяўляюць, што адкрываюць толькі агонь у адказ.

Армія абароны Ізраіля ў аўторак нанесла ўдары па сірыйскіх вайскоўцах у раёне Эс-Сувайды. У заяве вайскоўцаў гаварылася, што Ізраіль «прыхільны справе прадухілення прычынення шкоды друзам» у Сірыі з-за «глыбокага братэрскага саюзу з нашымі друзскімі суграмадзянамі ў Ізраілі».

У сераду ізраільскія вайскоўцы задзейнічаны ў сутыкненнях на мяжы анексаваных Ізраілем Галанскіх вышынь і Сірыі. Паведамляецца, што дзясяткі друзаў спрабуюць прарвацца на кантраляваную Ізраілем тэрыторыю, адначасова сотні друзаў, што жывуць на Галанах, спрабуюць трапіць у зваротным кірунку, пратэстуючы супраць дзеянняў сірыйскіх уладаў.

Ізраільскія вайскоўцы выкарысталі слезацечны газ, каб адцесніць друзаў, што жывуць на тэрыторыі анэксаванага рэгіёна, каб тыя не прарваліся ў Сірыю.

Каментары

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць